Arche.by http://krytyka.by Словы і вобразы Sat, 09 Feb 2019 09:55:04 +0000 be-BY hourly 1 Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу?! http://krytyka.by/by/page/reviews/gramadstva-ahliady/57284 http://krytyka.by/by/page/reviews/gramadstva-ahliady/57284#comments Thu, 02 Mar 2017 07:52:15 +0000 http://krytyka.by/?p=57284 “Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу” – такую назву мае новая кніга Пётры Мурзёнка, кіраўніка атаўскага аддзялення Згуртавання беларусаў Канады. Гэтае выданне – своеасаблівы даведнік, на старонках якога ўтульна, дзякуючы шчодраму аздабленню каляровымі малюнкамі, фотаздымкамі, табліцамі і мапаўмі, змясціліся больш за тысячу гадоў беларускай гісторыі. Фармаванне беларускага этнасу, стасункі Беларусі з Еўропай і Расіяй, дзяржаўныя ўтварэнні, выбітныя землякі, рэлігіі і канфесіі, гісторыя нашай незалежнасці, унікальная прырода і гістарычныя помнікі – выглядае на тое, што няма тэмы, якую б абмінула гэтая невялікая па аб’ему кніга ў цвёрдай вокладцы.

voklАўтарскаму меркаванню, выкладзенаму ў тэкстах, можна давяраць. З аднага боку, Пётра Мурзёнак, хаця і не жыве ў Беларусі ад 1998 года, сувязі з Радзімай не губляе: не першы год ён выдае аналітычны вэб-часопіс “Культура. Нацыя”, падчас працы над якім шчыльна стасуецца з айчыннымі даследчыкамі беларускай культуры. З іншага боку, жывучы за мяжой ён мае магчымасць трошкі збоку ацаніць і нагадаць пра тыя выгоды, што ўнікаюць поля зроку беларусаў, якія жывуць у сваёй дзяржаве.

“Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу” – гэта, да ўсяго, яшчэ і погляд навукоўца, які пакідаў Беларусь доктарам, супрацоўнікам Акадэміі навук, і ў Канадзе — краіне, якая зрабілася для яго другой радзімай, здолеў пацвердзіць свой статус і працягнуць працу ў сферы медыцыны.

Прапанаваны да вашай увагі даведнік – дадатак да грунтоўнай аўтарскай манаграфіі “Шляхі да беларускай нацыі”, якая ў мінулым годзе была выдадзена ў Мінску. Як і згаданая манаграфія, “Чым трэба ганарыцца беларусу” пабачыла свет дзякуючы спрыянню Згуртаванню беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Кнігу Пётры Мурзёнка можна набыць у кніжных крамах:

Мінск
Акадэмкніга (пр-т Незалежнасці, 72)
Цэнтральны кніжны (пр-т Незалежнасці, 19)
Кнігі & Кніжачкі (пр-т Незалежнасці, 14)
Веды (вул. К. Маркса, 36)
Кнігарня пісьменніка (вул. Казлова, 2)
Светач (пр-т Пераможцаў, 11)

Берасце
Іскра (вул. Пушкінская, 4)

Віцебск
Светач (вул. Кірава, 10)
Глобус (вул. Замкавая, 12/30)

Гародня
Праметэй (вул. Савецкая, 10)

Пінск
Полымя (пл. Леніна, 4а)

Наваполацк
Дом кнігі (вул. Маалдзёжная, 145)

А таксама ў інтэрнэт-кнігарні knihi.by.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС «Бацькаўшчына»

]]>
http://krytyka.by/by/page/reviews/gramadstva-ahliady/57284/feed 0
Еўрапейскае апытанне Generation What выяўляе надзвычайныя рэчы http://krytyka.by/by/page/uncategorized/57266 http://krytyka.by/by/page/uncategorized/57266#comments Wed, 14 Dec 2016 10:04:51 +0000 http://krytyka.by/?p=57266 Інтэрактыўны праект-апытанне Generation What? стартаваў у Францыі ў 2013 годзе. У ім каля 140 пытанняў: пра сям’ю, кар’еру, палітыку, тэхналогіі, рэлігію, секс і грошы.

Тады ў даследаванні паўдзельнічала каля 250 000 французаў. У 2016 годзе стваральнікі вырашылі працягнуць апытанне, цяпер ужо па ўсёй Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі. На дадзены момант у апытанні паўдзельнічала 880 000 еўрапейцаў, уключна больш за 15 000 беларусаў. Вось некалькі цікавых фактаў пра «пакаленне 18–34».

На сайце Generation-what.eu вы можаце прыняць удзел у апытанні, а таксама паглядзець усе вынікі.

Выяву можна павялічыць

generation_what_infographic_1-kopiya

 

]]>
http://krytyka.by/by/page/uncategorized/57266/feed 0
Хутка свята завітае! http://krytyka.by/by/page/promo/57241 http://krytyka.by/by/page/promo/57241#comments Fri, 02 Dec 2016 19:48:52 +0000 http://news.arche.by/?p=57241 Напярэдадні зімовых святаў прапануем вашай увазе беларускія навагоднія і калядныя паштоўкі на любы густ. Таксама ў асартыменце ёсць паштоўкі на ўсе выпадкі жыцця — да Дня народзінаў, для сяброў і сябровак, блізкіх, родных і каханых!

Увага! З’явілася новая серыя «Гарады Беларусі».

Замаўляйце паштоўкі ТУТ і ТУТ.

Кропкі продажу:

* кнігарня «Цэнтральная» (Менск, пр-т Незалежнасці, 19)

* кнігарня «Акадэмкніга» (Менск, пр-т Незалежнасці, 72; ст.м. “Акадэмія навук”)

Беларускія паштоўкі ў сацыяльных сетках:

facebook.com

vk.com

Выдавец: © ІП Бахун Т. У.

 

 

]]>
http://krytyka.by/by/page/promo/57241/feed 0
Улада робіць выгляд, што праводзіць выбары, а кандыдаты робяць выгляд, што змагаюцца за ўладу http://krytyka.by/by/page/reviews/palityka-ahliady/57223 http://krytyka.by/by/page/reviews/palityka-ahliady/57223#comments Wed, 14 Sep 2016 13:04:09 +0000 http://news.arche.by/?p=57223 У наваспечаных дэпутатак Алены Анісім і Ганны Канапацкай зразумелая эйфарыя. І я падзяліў бы іх радасць, калі б мне далі магчымасць азнаёміцца з усімі бюлетэнямі, якія выбаршчыкі рэальна ўкінулі ў скрынкі для галасавання і са спісамі выбаршчыкаў, у якіх гэтыя выбаршчыкі распісваліся за атрыманыя бюлетэні. У Стаўпецкай акрузе ўлада Алене Анісім падыграла, стварыла ёй камфортныя ўмовы, а ў Менску выбары ў палату № 6, як яе называюць жартуны, не адбыліся.

Гэта з акругі, дзе балатавалася Ганна Канапацкая, зрабіў свой рэпартаж карэспандэнт “Нашай Нівы” Ягор Марціновіч . З “ідэальна сумленнага” выбарчага ўчастка карэспандэнта выгналі, а яўку, як ён піша, накруцілі ўдвая.

Накручвалі яўку – я ўпэўнены – на ўсіх участках выбарчае акругі № 97. Выключэннем маглі быць толькі тыя ўчасткі, дзе выбаршчыкамі зарэгістраваны паднявольныя людзі: салдаты, курсанты і нашы маўклівыя ягняты – студэнты. У нейкай меры маглі быць выключэннем і тыя ўчасткі, дзе выбаршчыкамі зарэгістраваны педагогі, медыкі і прадавачкі, якія жывуць і працуюць у навучальна-выхавальных установах, установах аховы здароўя, крамах і прадпрыемствах бытавых паслуг, размешчаных на тэрыторыі такіх участкаў. Гэты кантынгент таксама масава гоняць галасаваць датэрмінова.

Праблема фрэквенкцыі – ужывем у якасці сіноніма слову “яўка” прыняты ў Еўропе тэрмін – не новая і не ўчора з’явілася. Нагадаю, што, напрыклад, дэпутатаў у Вярхоўны Савет Беларусі ХІІІ склікання так і не ўдалося выбраць ва ўсіх акругах. Тады – у 1995-м і 1996-м – яшчэ рэальна лічылі галасы, і выбарчыя камісіі канстатавалі, што фрэквенцыя не дасягала ўстаноўленых законам 50 працэнтаў выбаршчыкаў. Нагадаю, што ў 1994-м сталіца Беларусі не выбрала Лукашэнку прэзідэнтам краіны з тае самае прычыны. Як сказаў тадышні лідэр горадзенскіх сацыял-дэмакратаў Міхал Патрэба, выбар паміж Кебічам і Лукашэнкам нагадваў выбар паміж халерай і чумой. І мінчукі дружна ігнаравалі выбары.

Каб пазбегнуць праблемы фрэквенцыі, ва ўладных кабінетах прыдумалі новую тэхналогію падліку галасоў. Назіральнікі і журналісты былі пазбаўлены права рэальна кантраляваць гэты самы падлік. Другой вынаходкай стала 5-дзённае датэрміновае галасаванне, калі ў скрынку можна падкінуць належным чынам запоўненыя бюлетэні. І само сабой, стаў практыкавацца масавы згон паднявольных грамадзян, асабліва грамадзянак, на датэрміновае галасаванне. (Нагадаю, што словы “згон” і “гвалт” азначалі адну з феадальных павіннасцяў у ВКЛ.) Аднак не на ўсіх выбарчых участках у якасці выбаршчыкаў зарэгістравана належная колькасць паднявольных і паслухмяных грамадзян і грамадзянак. І таму шырока практыкуецца накручванне фрэквенцыі.

Вось і сёлета на 180-м участку менскай 96-й выбарчай акругі я быў адгароджаны ад падлікоўцаў сталом і сузіраў спектакль падліку галасоў з адлегласці 4 метры (мо і з хвосцікам). Ужо каторы раз бачыў адно спіны сябраў участковай камісіі, якія (сябры) маўкліва складвалі бюлетэні ў стосікі і маўліква падавалі пісулькі свайму шэфу. Сакратар камісіі рабіла выгляд, што лічыць, а шэф агучваў неймаверныя лічбы.

Першая неймаверная лічба на ўчастку № 180 з’явілася 8 верасня. Да гэтага два дні – 6 і 7 верасня – лічбы, якія выводзілі назіральніца ад кампаніі “Права выбару” і ўчастковая камісія, супадалі цюцелька ў цюцельку. Восьмага ж чысла назіральніца зарэгістравала 90 выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчастак, а камісія – аж 327. Колькі ні назіраю за выбарамі, з такім, каб за адзін дзень датэрміновага галасавання на ўчастак прыйшлі тры сотні чалавек, сутыкаюся ўпершыню. 9 верасня назіральніца канстатавала, што на ўчастак прыйшлі 62 выбаршчыкі, а камісія – што 61 грамадзянін. Нармальная разбежка. Усяго за 5 дзён датэрміновага галасавання назіральніца налічыла 241 выбаршчыка,які ўкінуў свой бюлетэнь у скрыню, а ўчастковая камісія занатавала ў сваім пратаколе, што датэрмінова прагаласаваць пажадаў 541 грамадзянін.

Не верыць назіральніцы у мяне няма падстаў: яна вельмі ўважлівая, пунктуальная і мае досвед назірання. У нядзелю я сядзеў на ўчастку разам з ёю. І мая каляжанка, і я занатавалі, што на выбарчы ўчастак прыйшлі 339 выбаршчыкаў. Ясна было, што нават нягледзячы на маніпуляцыі 8 і 10 верасня больш за 50 працэнтаў выбаршчыкаў на ўчастак № 180 не прыйшлі. Нам цікава было, якую лічбу намалюе камісія за 11 верасня. І яна намалявала такую лічбу: 671 выбаршчык. Так, як і на ўчастку, дзе прысутнічаў Ягор Марціновіч, яўку накруцілі, лічыце, удвая.
***
Мяне анітрохі не здзівіла, што незалежныя назіральнікі зафіксавалі ўчора рэкордна нізкую фрэквенцыю. Тое, што яўка на выбарах у палату будзе нізкая, можна было прадбачыць. Народ больш актыўна ідзе на прэзідэнцкія выбары (усё ж галоўны чыноўнік вырашае ў нашай краіне амаль усё, хіба што расклады руху цягнікоў не зацвярджае), менш актыўна – на выбары ў палату, якая нічога сама не вырашае, і вельмі неактыўна – на выбары ў мясцовыя органы ўлады, ад якіх амаль нічога не залежыць. Пры гэтым з году ў год усё больш заўважная тэндэнцыя да зніжэння электральнай актыўнасці падчас усіх выбарчых кампаній. Тыя, хто актыўна выступаў за Лукашэнку, або адыходзяць на той свет, або збольшага расчараваліся ў ім, а наступнае пакаленне ставіцца да яго не вельмі станоўча. Што тычыцца даволі пажылых і маладых людзей студэнцкага веку, то ўчора на тым участку, на якім працаваў я, іх было вельмі мала. І летась назіралася такая ж карціна. Такое ўражанне, што ў Менску вобмаль моладзі. Такая апалітычнасць маладых людзей не можа не трывожыць.

Канстатуючы рост электаральнай пасіўнасці грамадзян, я не мог не здзівіцца з сёлетняга росту электаральнай актыўнасці дзеячаў дэмакратычнай апазіцыі і камуністаў са “Справядлівага свету”. У некаторых акругах кандыдатаў ад дэмапазіцыі было аж надта. У менскай акрузе № 96, дзе я быў назіральнікам, кандыдатам балатаваўся старшыня Таварыства беларускай мовы сацыял-дэмакрат Алег Трусаў. На нешта спадзяваўся чалавек. Мусіць, на тое, што рэжыму патрэбныя заходнія грошы і ён памякчэе. Але на што спадзяваўся былы дэпутат палаты і вязень Сяргей Скрабец? На тое, што на шчытах, якія выставілі па ўсёй акрузе, будуць названыя артыкулы, на падставе якіх яго судзілі? А там і “выманьванне крэдыту або субсідыі”. Нібыта паплечнік Мікалая Статкевіча, Скрабец раптам стаў лібералам і падаўся ў Аб’яднаную грамадзянскую партыю. Дзеля кандыдацтва? А на што разлічвала Партыя БНФ, калі ў той самай акрузе выстаўляла кандыдатам у дэпутаты Мікіту Нагліна? Няўжо на тое, што менчукі дружна прагаласуюць за жыхара г. Беразіно?

Не думаю, што БСДП, АГП, ПБНФ ды іншыя структуры, вылучаючы сёлета сваіх кандыдатаў, былі ўпэўненыя, што ўлада перастане прызначаць дэпутатаў і сапраўды правядзе выбары. Тады на што рабіліся разлік і стаўка? Паўдзельнічаць у чарговай кампаніі дзеля піяру, правесці чарговы сеанс гульні з адным і тым самым правілам: улада робіць выгляд, што праводзіць, а мы робім выгляд, што змагаемся за ўладу? Так атрымліваецца.

Мне ўжо даводзілася пісаць, што дэмакратычная апазіцыя можа пераламаць сітуацыю да лепшага, калі яна будзе дзейнічаць салідарна. Калі Анатоль Лябедзька разам з камуністам Сяргеем Калякіным дзеля задавальнення сваіх амбіцый не будуць зрываць Кангрэс дэмакратычных сіл, калі Мікалай Статкевіч будзе паважаць і выконваць пастановы, прынятыя ўсімі дэмакратычнымі арганізацыямі, калі Зянон Пазняк і яго адэпты перастануць прэтэндаваць на сваю выключнасць і непамыльнасць у дэмакратычным руху…
Дэмакратычнай апазіцыі трэба засвоіць адну ісціну: цяпершаняя ўлада ёй непатрэбная, а яна, дэмапазіцыя, наадварот, патрэбная цяперашняй уладзе. Патрэбная для таго, каб казаць Усходу: паглядзіце, якія ў нас радыкалы і нацыяналісты, мо нават круцейшыя за ўкраінскіх; не дай бог, калі яны прыйдуць да ўлады. Без дэмапазіцыі рэжым не можа абысціся і ў кантактах з Захадам. Калі б рэжыму, які лавіруе паміж Усходам і Захадам, не патрэбнаю была дэмапазіцыя, ён знішчыў бы яе дарэшты. Але ж рэжыму патрэбныя тэхніка і тэхналогіі, патрэбныя грошы, і таму ён мусіць трываць дэмапазіцыю, нават ствараць бачнасць лібералізацыі.

Здавалася б, чаму дэмакратычным палітычным арганізацыям не выкарыстаць такое сваё становішча і не паставіць рэжыму ўмовы? Скажу адкрыта: поўным ідыятызмам было тое, што дэмакратычныя арганізацыі і камуністы-калякінцы пайшлі сёлета на выбары не паставіўшы ўмовамі свайго ўдзелу ліквідацыю інстытута датэрміновага галасавання і адкрыты для рэальнага назірання падлік галасоў.

Разумею: некаторыя дзеячы апазіцыі разглядаюць выбарчыя кампаніі як магчымасць прапіярыцца і нешта зарабіць. Няўжо дэмсілы не могуць гэтых людзей утаймаваць? Разумею: правадыроў дэмапазіцыі да ўдзелу ў выбарах непасрэдна ці апасродкавана штурхалі і штурхаюць заходнія дабрадзеі. Гэта людзі таго кшталту, якіх Ленін назваў карыснымі ідыётамі. У Беларусі яны, асабліва незабыўныя Вік і Вінкельман, сваімі дзеяннямі ўмацоўвалі рэжым, а цяпер іхнія паслядоўнікі выказваюць надзею на тое, што ўладная групоўка дэмакратызуецца.

Не думаю, што БСДП, АГП, ПБНФ ды іншыя структуры, вылучаючы сёлета сваіх кандыдатаў, былі ўпэўненыя, што ўлада перастане прызначаць дэпутатаў і сапраўды правядзе выбары. Тады на што рабіліся разлік і стаўка? Паўдзельнічаць у чарговай кампаніі дзеля піяру, правесці чарговы сеанс гульні з адным і тым самым правілам: улада робіць выгляд, што праводзіць, а мы робім выгляд, што змагаемся за ўладу? Так атрымліваецца.

Толькі не трэба мне казаць пра тое, што выбарчая кампанія выкарыстоўвался для працы з насельніцтвам. Асноўная маса насельніцтва сядзіць каля тэлевізара. Яшчэ ў 1999-м я пісаў, што Лукашэнка ніколі не будзе праводзіць выбары паводле тых правілаў, паводле якіх быў выбраны сам. А каб народ не бачыў альтэрнатывы яму і яго палітыцы, ён манапалізуе сродкі масавай інфармацыі, у першую чаргу электронныя. Ставячы ўмовай свайго ўдзелу ў выбарах адмову ўлады ад інстытута датэрміновага галасавання і рэалізацыю ўладай права на празрысты падлік галасоў, дэмакратычная апазіцыя ці не ў першую чаргу павінна дамагацца права на паўнавартасную прысутнасць у электронных СМІ, а не задавальняцца тымі крошкамі, якія падаюць з уладнага стала падчас выбарчых кампаній.
Зрэшты, сёлета, як і летась, я разумею, што мае заклікі – лямант у пустыні. Патрэбна нешта экстраардынарнае, каб гэтая гульня (яны робяць выгляд і мы робім выгляд) нарэшце спынілася і пачалася рэальная барацьба дэмпазіцыі за ўладу, якая прывядзе да рэальных выбараў, а не да прызначэння дэпутатаў, як гэта ўжо шосты раз адбылося ўчора.

Анатоль Сідарэвіч.

12 верасня 2016.

anatolsidarevic.livejournal.com

]]>
http://krytyka.by/by/page/reviews/palityka-ahliady/57223/feed 0
Альтэрнатыўныя палітычныя партыі ЗША http://krytyka.by/by/page/reviews/palityka-ahliady/56962 http://krytyka.by/by/page/reviews/palityka-ahliady/56962#comments Tue, 13 Sep 2016 12:39:26 +0000 http://news.arche.by/?p=56962 Гэты матэрыял уяўляе сабой рэфератыўны (скарочаны) пераклад даведкі па палітычным партыям ЗША на сярэдзіну 2010-х гг. Ён з’яўляецца часткай доўгатэрміновага даследавання па гісторыі Злучаных Штатаў. Адразу зазначу, што даведка не зусім дакладная (памылковы год заснавання кампартыі ЗША) і не зусім поўная (мала гаворыцца пра зніклыя партыі, зусім нічога не сказана пра Нацысцкую партыю, якую заўважылі ў падтрымцы руху «Акупіруй Уол Стрыт», і Вегетарыянскую партыю, пра якую гаворыў як мінімум адзін з папулярызатараў гісторыі ЗША на факультэце міжнародных адносін БДУ ў 2006 г.). Таксама гэты матэрыял не ўключае ў сябе інфармацыю пра палітычныя партыі асобных штатаў і пра палітычныя грамадскія аб’яднанні, якія не з’яўляюцца партыямі. Гэты матэрыял уключае інфармацыю па дзвюм галоўным партыям ЗША — Дэмакратычнай і Рэспубліканскай, але ў перакладзе інфармацыя па ім апушчана, каб зрабіць больш значны акцэнт на тэме палітычнага плюралізма ў ЗША. (Ад перакладчыка)

НАЙБУЙНЕЙШЫЯ ТРЭЦІЯ ПАРТЫІ

ustpКАНСТЫТУЦЫЙНАЯ ПАРТЫЯ. Заснавана ў 1992 г. як Партыя падаткаплацельшчыкаў ЗША, а ў 1999 г. змяніла назву на цяперашнюю. Партыя выступае супраць кантролю над абаротам зброі, супраць ААН, геяў, мігрантаў і за захаванне малітвы як часткі школьнага распарадку.

greens-peacepartyЗЯЛЁНАЯ ПАРТЫЯ ЗША – фактычна з’яўляецца філіялам руху еўрапейскіх зялёных; адносіцца да левых партый. Да 2001 г. «зялёныя» ўяўляла сабой рух адносна аўтаномных палітычных аб’яднанняў амаль па ўсёй краіне. У 2000 г. Кандыдат ад гэтай партыі Ральф Нейдэр (які не быў яе членам) праславіўся сваім процістаяннем суцэльнай кампаніі трэціх партый «Усе за Гора!», калі быў той рэдкі выпадак, што кандыдат не ад Дэмакратаў або Рэспубліканцаў меў рэальную магчымасць стаць прэзідэнтам ЗША.

clarkkoch80ЛІБЕРТАРЫЯНСКАЯ ПАРТЫЯ – пазіцыяніруе сабе як найбуйнейшую з трэціх партый ЗША. Заснавана ў 1971 г. Не з’яўляецца ні левай, ні правай. Выступае за поўную свабоду асобы і бізнеса (у тым ліку за гей-шлюбы, права на хатняе навучанне дзяцей, на зброю, супраць дзяржаўнага рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці, усталявання мінімальнай зарплаты і г.д.)

ІНШЫЯ АЛЬТЭРНАТЫЎНЫЯ ПАРТЫІ:

amer-firstПЕРШАЯ ПАРТЫЯ АМЕРЫКІ. Заснавана ў 2002 г. Выступае за традыцыйныя каштоўнасці. У выніку шэрагу нязгод паміж лідарамі партыі, яна вядзе слабаактыўную дзейнасць пасля 2004 г.

АМЕРЫКАНСКАЯ ПАРТЫЯ СВАБОДЫ. Спачатку была вядома як Амерыканская трэцяя пазіцыя. Заснавана ў 2010 г. Партыя белых нацыяналістаў. Выступае за абмежаванне «каляровай» іміграцыі і неўмяшальніцтва ва ўнутраную палітыку іншых дзяржаў

schmitzНЕЗАЛЕЖНАЯ АМЕРЫКАНСКАЯ ПАРТЫЯ. Правая партыя. Заснавана губернатарам Дж. Уолесам падчас яго спробы паўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта ў 1968 г. ў якасці кандыдата. Асноўнымі палажэннямі Уолеса і яго партыі былі правыя погляды, папулізм, антыкамунізм і адмова ад расавай інтэграцыі.

ПАРТЫЯ АМЕРЫКІ. Заснавана ў 2008 г. пад назвай Незалежная партыя Амерыкі. З 2011 г. – Партыя Амерыкі. Выступае на кансерватыўнай хрысціянскай платформе супраць правоў геяў, супраць падаходных федэральных падаткаў і расходаў на тыя федэральныя праграмы, якія не выражаны прама ў Канстытуцыі ЗША, за моцную армію і права на зброю.

ПАРТЫЯ ГРАМАДЗЯН. Не блытаць з аднайменнай прагрэсіўнай партыяй 1980-х гг. Партыя грамадзян была заснавана ў 2004 г. як Новая амерыканская незалежная партыя. У 2011 г. Партыя змяніла сваю назву на цяперашнюю. Ідэалогія гэтай партыі ўяўляе сумесь ліберальных і кансерватыўных каштоўнасцяў. Партыя выступае за права на зброю, гей-шлюбы, прыняцце законаў па жорсткаму стасунку да жывёл за легалізацыю права на суіцыд з дапамогай медыкаў і супраць нерегулявання бізнеса і неакансерватызма ў замежнай палітыцы.

cpusaКАМУНІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ ЗША. Згодна дадзенай крыніцы, заснавана ў 1924 г. Да канца 1980- х гг. атрымоўвала фінансавую дапамогу ад СССР. У 1990-х гг. па-ранейшаму стаяла на ідэях марксізма, але з 2000-х гг. стала трымацца больш памяркоўных поглядаў. Выступае за ўсеагульную бясплатную медыцынскую дапамогу, бясплатнае навучанне ў каледжах, скарачэнне расходаў на абарону, развіццё прафсаюзнага руху, павелічэнне падаткаў на багацеяў і карпарацыі.

fsp-logoСАЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ СВАБОДЫ. Заснавана ў 1966 г. групай трацкістак-феміністак, якія аддзяліліся ад Сацыялістычнай рабочай партыі. Таксама вядома пад назвай Радыкальныя жанчыны Выступае на платформе марксізма, ленінізма і трацкізма, заклікае да вызвалення чорных, сацыяльнага фемінізма, усталявання рабочай дэмакратыі і роўных правоў незалежна ад пола, колеру скуры ці сексуальнай арыентацыі.

greens«ЗЯЛЁНЫЯ»/ЗЯЛЁНАЯ ПАРТЫЯ ЗША (З/ЗПЗША). Калі ідзе гаворка пра Зялёную партыю ў ЗША, звычайна маюць на ўвазе НЕ яе. Гэта партыя старэйшая за папярэднюю і трымаецца больш левых поглядаў. На працягу гісторыі частка «зялёных» перайшла ў вышэй азначаную Партыю Зялёных.

indeppartyПАРТЫЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ АМЕРЫКІ. Створана ў 2000 г. губернатарам Мінесоты Джэсам Вентурам. Займае памяркоўную пазіцыю адносна падаткаў, выступае за правы геяў, за медыцынскае выкарыстанне марыхуаны і права на зброю. Імкнецца выйсці на федэральны ўзровень, але пакуль дзейнічае пераважна ў Мінесоце. У якасці адносна аўтаномных арганізацый дзейнічаюць Партыя незалежнасці Мінесоты, Партыя незалежнасці Нью-Ёрка і Партыя незалежнасці Фларыды пры адсутнасці федэральнага каардынацыйнага цэнтра.

iap-logoНЕЗАЛЕЖНАЯ АМЕРЫКАНСКАЯ ПАРТЫЯ. Існуе на працягу пэўнага часу ў некаторых штатах Захада, пераважна ў Юце, Невадзе і Арэгоне. Грунтуецца на палітычных пазіцыях кансерватыўных мармонаў.

justicepartyПАРТЫЯ СПРАВЯДЛІВАСЦІ. Заснавана Рокі Андэрсанам (былым мэрам Солт Лейк Сіці ў 2011 г. Выступае за агульнадаступнасць аховы здароўя, правы геяў і кіёцкі пратакол аб абмежаванні шкодных уздзеянняў на атмасферу, а таксама асуджае войны прэзідэнтаў Буша і Абамы і праграмы назірання дзяржавы за грамадзянамі.

ПАРТЫЯ СВЯТЛА. Партыя рэлігійнага руху «Новае стагоддзе», якая фактычна дзейнічае ў інтарэсах яе заснавальніка Да Віда. Выступае за развіццё халістычнай медыцыны, нацыянальнай сістэмы медыцынскага страхавання, сонечнай энергетыкі і пашырэнне спажывання арганічнай ежы, а таксама ядзернае абяззбройванне.

modernwhigsПАРТЫЯ СУЧАСНЫХ ВІГАЎ. Сваю назву бярэ ад Партыі вігаў (1833-1856 гг.) прэзідэнтаў Зэкары Тэйлара, Джона Тайлера і Міларда Філмара. Заснавана ў 2008 г. Амаль ўсе заснавальнікі і адказныя асобы партыі – ветэраны кампаній у Іраку і Афганістане. Цэнтрысцкая партыя. Выступае за моцную армію (у  тым ліку і падтрымку ветэранаў і іх сем’яў), энергетычную незалежнасць, павелічэнне субсідый у навуку і адукацыю.

ПАРТЫЯ АБ’ЕКТЫВІСТАЎ. Заснавана ў 2008 г. На платформе палітычных аспектаў філасофіі аб’ектывізма Эйна Рэнда. Вельмі блізка па пазіцыі да Лібертарыянскай партыі.

pslПАРТЫЯ ЗА САЦЫЯЛІЗМ І ВЫЗВАЛЕННЕ або Рэвалюцыйная марксісцкая партыя. Ставіць сваёй мэтай рэвалюцыю рабочага класа ў ЗША. Заснавана ў 2006 рэвалюцыйнай камуністычнай фракцыяй Сусветнай партыі рабочых. Выказвае сімпатыю да Кітая і Кубы, падтрымлівае ідэю Чэ Гевары аб перманентнай рэвалюцыі супраць капіталізма.

pfp-voterПАРТЫЯ МІРА І СВАБОДЫ. Заснавана ў 1960-х гг. як левая партыя супраць вайны у В’етнаме. Пік яе папулярнасці прыйшоў на 1968 г., калі партыя падтрымала кандыдатуру лідара «Чорных пантэр» Элдрыджа Клівера на прэзідэнцкіх выбарах. У розны час знаходзілася на пазіцыях марксізма і памяркоўнага сацыялізма. Цяпер пазіцыяніруе сабе як сацыялістычную фемінісцкую партыю. Дзейнічае толькі ў Каліфорніі.

usppПАРТЫЯ ПІРАТАЎ. Амерыканская партыя піратаў – гэта філіял Міжнароднай партыі піратаў, якая мае штаб-кватэру ў Еўропе і філіялы ў амаль 70 краінах. Партыя заснавана ў 2006 г. У тым жа годзе пачаў працаваць яе амерыканскі філіял. Выступае за рэформу законаў аб ахове аўтарскага права, магчымасць бясплатнага абмену фільмамі, музыкай і іншымі творамі мастацтва ан-лайн, празрыстасць урада, мерытакратыю, эгалітарызм, абарону прыватнага жыцця і грамадзянскіх свабод.

munn-shawПАРТЫЯ СУХОГА ЗАКОНУ. Заснавана ў 1869 г. І пазіцыяніруе сабе як найстарэйшую з альтэрнатыўных партый. Грунтуецца на ультракансерватыўных хрысціянскіх поглядах, барацьбе з наркаманіяй і антыкамунізме.

reformРЭФАРМІСЦКАЯ ПАРТЫЯ Заснавана ў 1995 г. мільярдэрам Росам Перо. Спачатку грунтавалася на цэнтрысцка-кансерватыўных поглядах яе заснавальніка, ў 1998-2000 гг. перажыла барацьбу трох фракцый: прыхільнікаў Перо, лібертарыянцаў на чале з Джэсам Вентурам і сацыяльных кансерватараў (Пэт Буканан). З 2000 г. фракцыя Буканана атрымала кантроль над партыяй, фракцыя лібертарыянцаў пакінула партыю, а Рос Перо згубіў кантроль над партыяй, якую заснаваў як палітычную платформу сваіх прыхільнікаў. З таго часу партыя з цэнтрысцкай ператварылася ў правую, але значна згубіла папулярнасць.

sdusaСАЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ, ЗША. Маленькая слабаактыўная (з 1980-х гг.) лева-цэнтрысцкая антыкамуністычная палітычная група. Па поглядах бліжэй да Дэмакратычнай партыі, чым да Дэмакратычных сацыялістаў Амерыкі, асабліва пасля 1972 г., калі Дэмакратычныя сацыялісты прапанавалі на выбарах прэзідэнта кандыдатуру Джорджа МакГоверна, які заклікаў тэрмінова спыніць вайну ў В’етнаме, а СД-ЗША адмовіліся яго падтрымаць па прычыне в’етнамскага пытання. У цяперашні час ідзе рэарганізацыя СД-ЗША.

debsСАЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ ЗША. Выступае за сацыялістычныя перамены ў краіне праз перамогу на выбарах, а не рэвалюцыю. У адрозненні ад многіх іншых партый, якія маюць слова «сацыялістычны» ў сваёй назве, СП ЗША заўсёды займала антыкамуністычную пазіцыю. Многія члены СП ЗША па поглядах ідэнтычны левай фракцыі Дэмакратычнай партыі. Заснавана ў 1900 г. Юджынам Дэбзам, прафсаюзным лідарам, былым чыноўнікам ад Дэмакратычнай партыі і пацыфістам. Пэўны час (да 1950-х гг.) была моцнай альтэрнатыўнай партыяй. (Сацыял-дэмакраты і дэмакратычныя сацыялісты таксама лічаць сябе нашчадкамі партыі Дэбза, бо ў пэўны час выйшлі з яе складу.) У 1976 г. СП, якая ледзь не знікла ў пачатку 1970-х гг. па прычыне адсутнасці папулярнасці, прайшла рэарганізацыю і ізноў пачала палітычную актыўнасць. З пачатку ХХ ст. таксама дзейнічае маладзёжнае крыло партыі – Сацыялістычная ліга маладых людзей.

САЦЫЯЛІСТЫЧНАЕ ДЗЕЯННЕ. Трацкісцкая палітычная партыя  сацыялістаў-рэвалюцыянераў, заснаваная былымі ўдзельнікамі Сацыялістычнай рабочай партыі. І Сацыялістычнае дзеянне і Сацыялістычная рабочая партыя падтрымліваюць рэжым Кастра на Кубе, але Сацыялістычнае дзеянне трымаецца ідэалогіі трацкізма, у той час як пазіцыя СРП бліжэй да савецкага погляду на камунізм. Сацыялістычнае дзеянне заяўляе аб сваёй апазіцыі дэмакратам, рэспубліканцам і ўсім капіталістычным палітычным партыям, а таксама ўсім капіталістычны урадам ва ўсім свеце і сталінісцкім і неасталінісцкім рэжымам ад былога СССР да Кітая.

socaltСАЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ АЛЬТЭРНАТЫЎНАЯ ПАРТЫЯ. Заснавана ў 1986 г. як група «Рабочы баец» пры Рабочай партыі, а ў 1990-х гг. аддзялілася ад яе для заснавання больш радыкальнай левай і антыглабалісцкай партыі. Партыя з’яўляецца членам Рабочага Інтэрнацыянала ад ЗША (міжнароднай асацыяцыі трацкісцкіх палітычных партый). Альтэрнатыўныя сацыялісты не настолькі радыкальныя марксісты, як некаторыя іншыя партыі ЗША, яны дапускаюць магчымасць супрацоўніцтва з іншымі палітычнымі сіламі ў сваіх палітычных інтарэсах. САП падтрымлівае ідэю сістэмы бясплатнай агульнай аховы здароўя, бясплатнага навучання ў каледжы, істотнага скарачэння расходаў на абарону, усталявання мінімальнай зарплаты ў памеры 15 долараў, дзяржкантролю найбуйнейшых банкаў і асуджае ленінізм і сталінізм як адхіленне ад сапраўднага марксізма. Партыя мае філіялы ў 15 штатах.

sepПАРТЫЯ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РОЎНАСЦІ. Была заснавана трацкістамі пад назвай Ліга рабочых у 1966 г. Пэўны час дзейнічала разам з Сацыялістычнай рабочай партыяй, пакуль тая не адмовілася ад платформы трацкізма ў пачатку 1980-х гг. Змяніла сваю назву на цяперашнюю ў 1994 г. Прытрымліваецца пазіцыі, што Руская рэвалюцыя магла прывесці да станоўчых вынікаў, калі б не  здрада Сталіна і яго паслядоўнікаў.

swpСАЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ РАБОЧАЯ ПАРТЫЯ (СРП). Заснавана ў 1938 г., членамі фракцыі трацкістаў, якіх выгналі з кампартыі ЗША. Доўгі час была лідарам трацкісцкіх партый ЗША, але ў 1980-х гг. адышла ад ідэй трацкізма на карысць кубінскай сацыялістычнай мадэлі.

ПАРТЫЯ «ПАДАТАК НА ЎОЛ СТРЫТ». Заснавана ў 2013 г. канспіролагам-тэарэтыкам і ўдзельнікам руху Ліндана Ляруша Ўэбстэрам Тарплі. Партыя выступае за абкладанне 1% падаткам кожнай аперацыі на Ўол Стрыт, нацыяналізацыю Федэральнага рэзерва і сістэмы аховы здароўя, а таксама за 15% падатак на імпартныя тавары. З рухам «Акупіруў Уол Стрыт» яе звязвае толькі падабенства назвы.

ПАРТЫЯ 12-ЦІ ПАЗІЦЫЙ. Галоўная ідэя партыі – ў філасофіі недапушчальнасці любой формы насілля дзяржавы, чалавека ці групы людзей у дачыненні да асобы і ўласнасці іншага чалавека. Насілле можа быць апраўдана толькі для абароны ад тых, хто парушае правы іншых.

usppПАРТЫЯ ПАЦЫФІСТАЎ ЗША. Выступае за скарачэнне абароннага бюджэту да нуля і пераўтварэнне арміі ў ненасільную структуру па абароне і аказанню гуманітарных паслуг.

veteranspartyПАРТЫЯ ВЕТЭРАНАЎ АМЕРЫКІ. Заснавана ў 2003 г., а ў 2013 г. – распушчана. У 2014 г. пачаўся працэс рэарганізацыі партыі. Узнікла ў сувязі з рашэннем Кангрэса скараціць выплаты ветэранам арміі. Пазіцыяніруе сябе як памяркоўную.

wwpПАРТЫЯ РАБОЧЫХ СВЕТУ. Заснавана ў 1959 г. фракцыяй пракітайскі арыентаваных камуністаў, якая выйшла са складу Сацыялістычнай рабочай партыі. Тэарэтычна падтрымлівае рабочыя рэвалюцыі, але падтрымала савецкія дзеянні ў Венгрыі ў 1950-х гг., Чэхаславакіі 1960-х гг. і Польшчы пачатку 1980-х гг. У 1980 г. ўпершыню партыя выставіла свайго кандыдата ў прэзідэнты на выбары (да гэтага лічылася партыяй, арыентаванай на рэвалюцыю. У 2006 г. найбольш радыкальная фракцыя партыі аддзялілася ад яе і ўтварыла Партыю за сацыялізм і вызваленне.

wfpПАРТЫЯ РАБОЧЫХ СЕМ’ЯЎ. Заснавана ў 1998 г. кааліцыяй прафсаюзаў. Доўгі час дзейнічала толькі ў штаце Нью-Ёрк. У 2006-2008 гг. стварыла некалькі аддзяленняў у іншых штатах, у прыватнасці ў Канэктыкуце і Арэгоне. Звычайна ўдзельнічае ў выбарах у блоках з іншымі партыямі, падтрымліваючы іх кандыдатаў (пераважна гэта Дэмакратычная партыя). Сайт партыі ў асноўным прысвечаны праблемам прафсаюзаў, ліберальнай эканомікі і занятасці.

ПАРТЫІ, ЯКІЯ ПАКУЛЬ НЕ ВЫСТАЎЛЯЛІ КАНДЫДАТАЎ НА ВЫБАРАХ

АМЕРЫКАНСКАЯ ПАРТЫЯ АРЛА (АМЕРЫКАНСКІ САЮЗ СВАБОДЫ). Заснавана ў  2015 г. Амерыканская партыя арла з’яўляецца палітычнай партыяй Амерыканскага саюза свабоды, які заснавалі былыя члены Амерыканскай партыі свабоды. І АПА, і АПС маюць аднолькавую правую платформу і выступаюць з антыкамуністычнымі поглядамі, а таксама супраць іміграцыі каляровага насельніцтва, «новага сусветнага парадку» і заняпаду еўрапейска-амерыканскай культуры ў ЗША.

АМЕРЫКАНСКАЯ ПАРТЫЯ ПАТРЫЁТАЎ. Заснавана ў 2003 г. Выступае на платформе ідэі: федэральны ўрад не павінен мець больш улады, чым дадзена Канстытуцыяй, а астатнія паўнамоцтвы павінны належыць асобным штатам. У прыватнасці гэта значыць адмену федэральнага падаходнага падатку і ліквідацыю федэральнага рэзерва. Таксама члены гэтай партыі выступаюць за ўвядзенне абавязковага патрабавання свабоднага валодання англійскай мовай для імігрантаў як сродку барацьбы з нелегальнай іміграцыяй, павышэнне падаткаў на імпартныя тавары і выхад ЗША з ААН.

canarypartyПАРТЫЯ КАНАРЭЙКІ. Заснавана ў 2011 г. Цікавіцца выключна пытаннямі аховы здароўя асабліва лячэння аўтызма. Крытыкуе недахопы развіцця медыцыны і фармакалогіі..

ЦЭНТРЫСЦКАЯ ПАРТЫЯ / ЦЭНТРЫСЦКІ РУХ. Прафесар Чарльз Уілан заснаваў Рух цэнтрысцкай партыі ў 2013 г. Партыя спадзяецца стаць альтэрнатывай дзвюм цяперашнім парламецкім партыям, платформай, якая б знаходзілася паміж імі для раўнавагі. ЦП ставіць мэтай выставіць сваіх кандыдатаў у Кангрэс.

conservativeusaКАНСЕРВАТЫЎНАЯ ПАРТЫЯ ЗША. Заснавана ў 2009. Асноўныя пазіцыі партыі: галоўны абавязак прэзідэнта – абараняць Амерыку ад знешніх і ўнутраных ворагаў, шлюб павінен быць саюзам мужчыны і жанчыны, нелегальную іміграцыю трэба спыніць, жыццё пачынаецца пры зачацці, ветэранаў трэба шанаваць і падтрымліваць, а фінансавую дысцыпліну – аднавіць. Гэта партыя не мае сувязі з вышэй згаданай Кансерватыўнай партыяй, якая дзейнічае ў штаце Нью-Ёрк.

dsaДЭМАКРАТЫЧНЫЯ САЦЫЯЛІСТЫ АМЕРЫКІ. Гэта партыя з’яўляецца членам Сацыялістычнага Інтэрнацыянала. У адрозненні ад іншых членаў Сацінтэрна, ДСА не ўдзельнічае ў выбарах. Фактычна з’яўляецца ў большай ступені палітычнай школай, чым партыяй. Сваёй місіяй лічыць сацыялістычныя перамены ў краіне і узмацненне сацыялістычных пазіцый у грамадстве і палітыцы. Як і некалькі іншых сацыялістычных партый лічыць сябе спадкаемніцай партыі Дэбза.

plpПРАГРЭСІЎНАЯ РАБОЧАЯ ПАРТЫЯ. Заснавана ў 1961 г былымі членамі кампартыі ЗША, якія лічылі, што СССР і КП ЗША здрадзілі ідэям камунізма. Ваенізаваная кампартыя сталінісцкага тыпу, якая дзейнічае ў штаце Нью-Ёрк і мэта якой – сусветная камуністычная рэвалюцыя. Адмаўляецца ад магчымасці ўдзельнічаць у выбарах, разглядае рэвалюцыю як адзіную магчымасць перамен, а сталінскі СССР як узор ідэальнай дзяржавы.

rcpРЭВАЛЮЦЫЙНАЯ КАМУНІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ ЗША. Мааісцкі тып кампартыі. Выступае за перамены ў ЗША праз рэвалюцыю. Валодае некалькімі кніжнымі магазінамі, якія прадаюць рэвалюцыйную літаратуру.

ПАРТЫЯ РАБОЧЫХ, ЗША. Від камуністычнай партыі. Заснавана ў 1992 г. Мэта партыі – зрабіць рабочы клас незалежнай сілай. У многім погляды ПР і КП ЗША супадаюць. Яшчэ не выставіла ніводнага кандыдата на выбары.

world-socСУСВЕТНАЯ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ ЗША. Заснавана ў 1904 г. Адмаўляецца ад насілля. Асуджае савецкі таталітарны лад, грошы і любую форму лідарства. Выступае за бяскласавае грамадства з адсутнасцю грошай і свабодным доступам да усяго, якое магчыма толькі пры ўсталяванні сацыялістычнага ладу ва ўсім свеце і ліквідацыі дзяржаўных межаў. Не падтрымлівае ўдзел у выбарах, бо лічыць, што нават абранне сацыялістычных кандыдатаў у цяперашняй сістэме толькі ўзмацняе  капіталізм. Пры гэтым стаіць на пазіцыі, што найлепшым шляхам усталяваць сацыялізм для рабочага класа з’яўляецца перамога на парламенцкіх выбарах. Ніколі не ўдзельнічала ў выбарах з моманту свайго заснавання.

КРЫНІЦА

]]>
http://krytyka.by/by/page/reviews/palityka-ahliady/56962/feed 2
Праваслаўе перад будучыняй http://krytyka.by/by/page/reviews/religia-agliady/57074 http://krytyka.by/by/page/reviews/religia-agliady/57074#comments Wed, 29 Jun 2016 22:09:40 +0000 http://news.arche.by/?p=57074 Сусветнае Праваслаўе мае патрэбу ў абнаўленні. Не пераглядаючы дагматыку, яно мусіць адмовіцца ад шмат чаго аджылага. Пра вынікі Святога і Вялікага Сабору Праваслаўнай Царквы, які днямі прайшоў на Крыце, піша Анатоль Сідарэвіч.

У першую нядзелю па Пяцідзясятніцы на Крыце скончыўся Святы і Вялікі Сабор Праваслаўнай Царквы. Айцы Сабору пад старшынствам Усяленскага Патрыярха Варфаламея прынялі шэраг дакументаў. Гэта Акружнае пасланне (Энцыкліка), Пасланне праваслаўным людзям і кожнаму чалавеку добрай волі, “Адносіны Праваслаўнай Царквы да астатняга хрысціянскага свету”, “Місія Праваслаўнай Царквы ў сучасным свеце”, “Праваслаўная дыяспара”, “Аўтаномія і спосаб яе абвяшчэння”, “Важнасць посту і яго захаванне сёння”, “Таемства шлюбу і перашкоды яму”. На жаль, тут няма, як у католікаў, вызначэння, які дакумент з’яўляецца устанаўленнем (канстытуцыяй), які – пастановай (дэкрэтам), а які – дэкларацыяй. Але гэта, мабыць, не так істотна.

Істотна тое, што ўпершыню за апошнія 144 гады прадстаяльнікі ды іншыя архірэі аўтакефальных праваслаўных Цэркваў правялі Сабор і здолелі прыняць дакументы. І зроблена гэта было нягледзячы на сабатаж з боку Антыяхійскай, Грузінскай, Балгарскай ды Маскоўскай цэркваў.

ПРА ТЭРМІНАЛОГІЮ

Афіцыйная назва Сабору, які адбыўся на Крыце, – Святы і Вялікі Сабор Праваслаўнай Царквы. А Праваслаўная Царква складаецца сёння з 14 агульнапрызнаных памесных аўтакефальных цэркваў (п. 5 Энцыклікі).

Сцвярджаць, што Сабор быў або прэтэндаваў на права быць усяленскім, – значыць гарадзіць ерась, бо Сабор можа быць усяленскім, калі ў ім, як і ў старыя часы, бярэ ўдзел Рымская Царква. Усяленскімі праваслаўныя прызнаюць толькі першыя сем сабораў, якія склікалі рамейскія васілеўсы ў IV–VIII стст. ( першы з іх адбыўся ў 325 г., апошні – у 787-м).

Казаць, што апошні Сабор адбыўся больш як 1300 год таму, – таксама казаць няпраўду. У Энцыкліцы, прынятай на Крыце, паказаны саборы, праведзеныя Канстанцінопалем у Сярэднія вякі і ў Новы час. Апошні такі Сабор, які абвясціў ерассю этнафілетызм, адбыўся ў 1872 г.

Нельга таксама сцвярджаць, што Сабор на Крыце быў усеправаслаўны ці прэтэндаваў на такі статус, як пішуць і кажуць многія публіцысты і дзеячы. Не ўсеправаслаўны ён хоць бы таму, што рашэнне аб яго скліканні прымалі прадстаяльнікі 14 агульнапрызнаных аўтакефальных цэркваў. Усе астатнія праваслаўныя цэрквы (або супольнасці), якія жывуць самастойным жыццём, да ўдзелу ім не запрашаліся і не дапускаліся.

АБ ПАРУШЭННІ КАНОНАЎ

Калі прымалася рашэнне аб скліканні Святога і Вялікага Сабору, Маскоўская Патрыярхія настаяла на тым, што рашэнні на ім будуць прымацца кансэнсусам. Пры гэтым уводзіўся прынцып: адна Царква – адзін голас. Гэта было парушэнне аднаго з правілаў І Усяленскага Сабору, у якім зафіксавана, што кожны архірэй, удзельнік Сабору, галасуе самастойна і што саборныя пастановы прымаюцца абсалютнай большасцю галасоў. Ідучы на саступку Маскве, парушаючы канон, Канстанцінопальская ды іншыя цэрквы дзейнічалі ў імя адзінства. Маскву ж падазравалі ў тым, што яна гэткім чынам адваявала права накладваць вета на не выгадныя ёй рашэнні.

І раптам здарылася непрадбачанае. Патрыярх Кірыл і 24 архірэі не прыехалі на Сабор.

Тое, што прадстаўнікі Маскоўскай Царквы не прыехалі на Крыт, таксама ёсць парушэннем канонаў. Як вядома, 8–е правіла Трульскага Сабору вызваляе ад удзелу ў саборах архірэяў, якія хварэюць або занятыя неабходнай і неадкладнай справай. Здаровым адсутным, у якіх няма пільных спраў, удзельнікі Сабору маюць права браталюбна выказаць ганьбаванне (порицание). Архірэі ж, якія сабраліся на Крыце, не ганьбавалі маскоўскіх братоў – яны толькі наракалі з прычыны іх адсутнасці.

Як вядома, Маскоўская Царква брала актыўны ўдзел у падрыхтоўцы Сабору. Удзел РПЦ у Саборы ўхваліў яе Архірэйскі Сабор, а Сінод, наколькі вядома, не ўпаўнаважаны адмяняць саборныя рашэнні. Нарэшце, Кірыл паставіў свой подпіс і пад пастановай аб скліканні Святога і Вялікага Сабору, і пад праектамі дакументаў, якія выносіліся на яго рагляд, і пад рэгламентам Сабору. Атрымалася так, што кіраўнік РПЦ не паважае не толькі сваіх субратоў і суслужыцеляў у Хрысце, але і свой подпіс. Выявілася, што гэты подпіс нічога не варты. Дый сам Кірыл, трэба думаць, разумеў усю нелагічнасць сваіх паводзінаў. Таму і адправіў аж два лісты з тлумачэннем прычын непрыезду.

ЧАС ПАКАЖА

Пра няўдзел у Саборы Антыяхійскай Царквы, мне ўжо даводзілася пісаць: яна ў канфлікце з Ерусалімскай Царквою. Мела яна і пэўныя закіды да праектаў дакументаў, але не менш важна нагадаць, што цяпер удзельнікамі палітычнага жыцця Сірыі сталі расійскія вайскоўцы і чыноўнікі. Не выключана, што антыяхійскаму патрыярху, чыя рэзідэнцыя знаходзіцца ў Дамаску, параілі быць салідарнымі з Масквою і сірыйскія ўлады. Мы ж ведаем, як расійская кліка дапамогае прэзідэнту Сірыі Асаду і яго атачэнню.

Што тычыцца Грузінскай і Балгарскай Царкваў, дык яны вельмі антыэкуменічныя. Абедзве ў другой палавіне 1990-х выйшлі з Сусветнай Рады Цэркваў.

Якія былі сапраўдныя прычыны няўдзелу РПЦ ў крыцкім Саборы, пакажа час. Сёння ж яны праглядваюцца так. Маскоўскай Патрыярхіі рупіла асадзіць Усяленскага Патрыярха, паказаць яго няздольнасць правесці Сабор. Самае ж галоўнае – Масква не жадала, каб перавагі канстанцінопальскага патрыярха былі замацаваны ў саборных дакументах.

Дасведчаныя людзі паведамляюць, што рэлігійная нецярпімасць у Грузіі зашкальвае. Каталікам і асабліва пратэстантам даводзіцца працаваць у гэтай краіне пад жорсткім ціскам праваслаўных радыкалаў. Акрамя таго, на разгляд Сабору быў вынесены дакумент аб таемстве шлюбу і перашкодах яму. Было загадзя вядома, што Сабор 2016 г. пастараецца абысці правіла 72 Трульскага Сабору (691–692), паводле якога шлюб праваслаўнага з ератычкаю і ератыка з праваслаўнаю забараняўся. А Грузінская Царква катэгарычна прадпісвае праваслаўным браць шлюб толькі з праваслаўнымі. Ніякіх праваслаўна-каталіцкіх ці праваслаўна-пратэстанцкіх шлюбаў! Як у Сярэднявеччы.

Якія былі сапраўдныя прычыны няўдзелу РПЦ ў крыцкім Саборы, пакажа час. Сёння ж яны праглядваюцца так. Маскоўскай Патрыярхіі рупіла асадзіць Усяленскага Патрыярха, паказаць яго няздольнасць правесці Сабор. Самае ж галоўнае – Масква не жадала, каб перавагі канстанцінопальскага патрыярха былі замацаваны ў саборных дакументах.

Яшчэ высветліцца, з якімі канкрэтнымі цэрквамі “працавала” Масква і падбухторвала іх да няўдзелу ў Саборы. Гэтая “праца” суправаджалася антыфанарыёцкімі публікацыямі. Патрыярха Варфаламея вінавацілі ў папісцкіх намерах. Відавочна, што гэта была вядомая ў сацыялогіі праекцыя, калі індывід ці яго хаўруснікі сваімі імпульсамі ды пачуццямі, сваімі рысамі ды ўласцівасцямі надзяляюць іншых індывідаў – як правіла, апанентаў.

ФАНАР НАБІРАЕ ПУНКТЫ

Маскоўскі Патрыярхат відавочна кіруецца прынцыпам: хто большы, таму належыць і першая роля. Фанар жа кіруецца 36-м правілам Трульскага Сабору, якое замацоўвала пастановы двух папярэдніх сабораў: “няхай мае пасад Канстанцінопальскі роўныя перавагі з пасадам старажытнага Рыма, як гэты, няхай узвялічваецца ў справах царкоўных, будучы другім пасля яго”.

36-е правіла – аснова кананічнага ладу ў Праваслаўі, яго адноснай стабільнасці. І практыка апошняга часу паказвае, што канстанцінопальскі пасад даволі эфектыўна карыстаецца сваімі перавагамі. Так, ад 2009 г. у дыяспары (Заходняй Еўропе, абедзвюх Амерыках, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Акіяніі і г.д.), дзе дзейнічаюць розныя праваслаўныя цэрквы, для каардынацыі іх дзейнасці ствараюцца сходы біскупаў, і старшынямі гэтых сходаў з’яўляюцца архірэі, пастаўленыя Канстанцінопалем. Цяпер гэтае ўстанаўленне замацавана ў саборным дакуменце “Праваслаўная дыяспара”.

Сабор замацаваў перавагі Канстанцінопаля і пры вырашэнні пытання пра аўтаномію цэркваў. Вельмі цікавы ў гэтых адносінах пункт 2е) дакумента “Аўтаномія і спосаб яе абвяшчэння”. Гэтым пунктам прадугледжана, што аўтаномію пэўнай царкоўнай вобласці могуць надаваць дзве аўтакефальныя царквы. І калі паміж гэтымі цэрквамі ўзнікаюць рознагалоссі, “бакі-ўдзельнікі разам або паасобку звяртаюцца да Ўсяленскага Патрыяярха, каб той знайшоў кананічнае вырашэнне пытання ў адпаведнасці з дзейнай усеправаслаўнай працэдурай”.

Многія лічаць, што гэтым пунктам за Канстацінопалем замацавана апошняе слова ў вырашэнні пытання аб статусе Праваслаўнай Царквы ва Ўкраіне. Хоць пытанне пра Украіну не стаяла ў парадку дня, яно, ведама ж, абмяркоўвалася хоць бы кулуарах крыцкага Сабору. Нечаканаю была заява, здавалася б, саюзніка Масквы, патрыярха Ірынея. Галава Сербскай Царквы нібыта падтрымліваў Маскву, але ў самы апошні дзень перад Саборам белградскі Сінод па яго старшынствам вырашыў, што сербская дэлегацыя павінна ехаць на Крыт (білеты на самалёт, пэўна, былі купленыя яшчэ раней). І вось там, на Крыце, Ірыней сказаў, што ўкраінскае пытанне з’яўляецца ўсеправаслаўным. Сербскі патрыярх выказаў надзею, што Варфламей будзе садзейнічаць вырашэнню гэтай праблемы. Так Ірыней пракаментаваў прыняты напярэдадні Сабору зварот Вярхоўнай Рады Украіны з просьбай вырашыць пытанне пра аўтакефалію Царквы ва Ўкраіне.

Ведама, украінскае пытанне будзе вырашана не сёння і не заўтра, але важна тое, што Варфаламей, нягледзячы на маскоўскі сабатаж і нават шантаж, здолеў правесці Сабор. Не менш важна тое, што Сабор яшчэ раз замацаваў за Канстанцінопалем яго первагі ў царкоўных справах. Масква, на думку многіх назіральнікаў, сур’ёзна прайграла. Перш-наперш маральна. Тут можна нават пакпіць з Масквы. Супраць каго вы наважыліся інтрыгаваць? Супраць Візантыі? Дык вы ж вучні Візантыі. Вучыцеся ў яе і далей.

Вельмі важна (і гэта, можна сказаць фундаментальная навела), што крыцкі Сабор, як запісана ў яго Пасланні праваслаўным людзям, “сфарумляваў прапанову устанавіць Святы і Вялікі Сабор у якасці рэгулярна дзейнага Інстытута”.

ПРАЦАВАЦЬ ЁСЦЬ НАД ЧЫМ

Сусветнае Праваслаўе мае патрэбу ў абнаўленні. Не пераглядаючы дагматыку, яно мусіць адмовіцца ад шмат чаго аджылага.

Думаецца, Праваслаўнай Царкве на адным са сваіх Сабораў варт было б нарэшце ўпарадкаваць, кадыфікаваць свае каноны, як гэта зроблена ў каталікоў. Некаторыя з устаноўленых яшчэ ў І тысячагоддзі правілаў царкоўнага жыцця даўно аджылі і нават выклікаюць смех.

Адвеку, напрыклад, беларусы і беларускі ў купальскую ноч скакалі цераз агонь. Многія і цяпер не супраць паскакаць і ды павадзіць карагод вакол вогнішча. А між тым гэта парушэнне 65-га правіла Трульскага Сабору. Рэдка які беларус не ласаваўся крывянкаю. Пэўна, усе 100 адсоткаў аматараў гэтае стравы не здгадваліся і не здагадваюцца, што яны парушалі і парушаюць 67-е правіла таго ж Сабору. Або вось такое правіла: Сабор цалкам забараняе “быць смехатворцам і іх відовішчам”. Значыць, ніякіх табе камедый ды іншых вясёлых відовішчаў.

Грэшныя людзі гэтыя міране. Многія з іх ужо даўно страцілі права быць хрысціянамі, бо, апроч крывянкі, елі яшчэ іудзейскія праснакі (мацу), што таксама забаронена. Але ж і архірэі грэшаць без сораму, бо высвячаюць у святары людзей, якім няма трыццаці, у дыяканы – тых, каму не споўнілася дваццаць пяць, а ў іпадыяканы – хлопцаў, якім не стукнула дваццаць. Трульскі Сабор забараніў такія высвячэнні. І кожны маладзенькі бацюшка ці дыякан – некананічны. Так атрымліваецца, калі кіравацца літарай канонаў.

Вядомае правіла, што жанчына ў царкве павінна маўчаць, г. зн. не прапаведаваць, не вучыць. На тое ёсць святары. А далей у 70-м правіле чытаем: калі жанчыны чамусьці навучыцца хочуць, “дома ў сваіх мужоў няхай пытаюцца”. Так і ўяўляю, як жонка-верніца пытаецца пра нейкія каноны ці догматы ў мужа-п’яніцы. А ў школах, а дома чужых і сваіх дзяцей жанчыны могуць вучыць? Анахранізм гэтага канона відавочны. Ён даўно ўжо абвергнуты самой практыкай царкоўнага жыцця. Прыемнаю неспадзяванкаю быў удзел у Святым і Вялікім Саборы жанчын. Не, гэтыя жанчыны не прымалі рашэнні, але, адукаваныя, яны кансультавалі сваіх архірэяў, дапамагалі ім. Як на маю думку, Царкве (не толькі Праваслаўнай) не шкодзіла б аднавіць інстытут дыяканіс, як гэта было ў апостальскія часы.

Як бачым, Праваслаўнай Царкве, якая хоча быць не нечым аморфным, а структураваным інстытутам, які жыве паводле цвёрдых, агульнпрызнаных правілаў, належыць яшчэ шмат зрабіць. І зрабіць гэта Царква можа толькі на сваіх Саборах. Цяпер яны ўстаноўлены як рэгулярна дзейны інстытут.

Першы крок зроблены. Расійскія каляцаркоўныя публіцысты стараюцца прынізіць значэнне Святога і Вялікага Сабору, абсмяяць яго або ліць на яго і перш-наперш на Варфаламея бруд. Царкоўны ж афіцыёз прымоўк. Ён, бачыце, будзе вывучаць прынятыя на Крыце дакументы. Ведама, не абыдзецца без прыдзірак. Але маскоўскім архірэям, калі яны не хочуць дарэшты дыскрэдытаваць сваю Царкву, раней ці пазней давядецца сесці з прадстаўнікамі іншых цэркваў як роўным з роўнымі. І разам з імі пракладаць шлях у будучыню.

]]>
http://krytyka.by/by/page/reviews/religia-agliady/57074/feed 0
Прыяцелька беларускай навукі і культуры http://krytyka.by/by/page/editorial/57030 http://krytyka.by/by/page/editorial/57030#comments Thu, 23 Jun 2016 09:33:52 +0000 http://news.arche.by/?p=57030 Прадмова да кнігі Валера Каліноўскага «Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязьні».

Атрымаўшы прапанову напісаць прадмову да кнігі, якую мяркуецца выдаць да 85-годзьдзя з дня нараджэньня вядомай польскай дасьледніцы-філёляга і дыплямата Эльжбеты Смулковай, я пачаў праглядаць нататкі 1990-х гадоў, калі яна асабліва актыўна ўдзельнічала ў беларусазнаўчым руху, была першым Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Польшчы ў Рэспубліцы Беларусі (1992—1995).

Vokladka_7bc_cmykНайперш натрапіў на свой „Рымскі дзёньнік“. Ён пісаны 29 красавіка ― 6 траўня 1990 году і часткова апублікаваны ў маёй кнізе „І ажываюць спадчыны старонкі: Выбранае“ (Менск, 1994). Але толькі цяпер я зразумеў, як цяжка перабольшыць значэньне апісаных там падзеяў, што адбыліся на самым пярэдадні абвяшчэньня беларускай незалежнасці ― прыняцьця 27 ліпеня 1990 году Вярхоўным Саветам БССР „Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі“.

Ватыканская канфэрэнцыя, якая потым увайшла ў гісторыю пад назвай „Рым-I“, рыхтавала зразуменьне згаданай Дэклярацыі ў сьвеце, бо яна ці не ўпершыню так грунтоўна даказвала (найперш тром суседнім краінам ― Літве, Польшчы і Ўкраіне, а потым і ўсёй Эўропе, усяму сьвету) наша, беларускае права мець уласную гісторыю, мову, дзяржаўнасьць.

Прафэсар Эльжбета Смулкова адыграла ў той нешматлюднай сустрэчы выключную, натхняльную ролю. Будучы амбасадар Польшчы ў Беларусі тады, у Рыме, уваходзіла ў склад, натуральна, польскай грамадзкай дэлегацыі, а я быў у беларускай. Канфэрэнцыя адбывалася ў акружаным пальмамі і пініямі, абнесеным высокімі мурамі Міжнародным цэнтры імя Сьвятога Джавані.

На першым пасяджэньні кожны з нас меў магчымасьць і права гаварыць тое, што сам пажадае (я казаў пра трагічнасьць сьвежай тады Чарнобыльскай катастрофы і неабходнасьць эўрапейскай дапамогі яе ахвярам ня толькі ва Ўкраіне, але і ў Беларусі, а мне яшчэ ня дужа верылі, бо іначай, маўляў, „чаму ня б’е трывогу ваш друк?“). Далейшыя ж даклады і паведамленьні былі накіраваныя на ўзаемаразуменьне чатырох дзяржаваў, якія тады адраджаліся наноў на тэрыторыі колішняй Рэчы Паспалітай.

Спачатку, прызнаюся, я і мае калегі, дый прадстаўнікі беларускай дыяспары зь Вялікай Брытаніі ды ЗША, пабойваліся будучых выступаў польскіх дэлегатаў: зноў, маўляў, пачнуць яны згадваць належнасьць беларусаў да іхных „Усходніх крэсаў“… Але прафэсар Ежы Клачоўскі зь Любліна, тады прадстаўнік Польшчы ў ЮНЭСКА, накіроўваў дыскусію вельмі тактоўна. Прафэсар Клачоўскі дыпляматычна прапанаваў прысутным напісаць гісторыі сваіх дзяржаваў паводле нацыянальнага разуменьня і сумленьня, а пасьля выданьня ― садзейнічаць іх перакладу на тры іншыя мовы. Зь дзьвюма толькі засьцярогамі: не абражаць суседнія народы і не супярэчыць адзін аднаму. Да прыкладу, літоўцу не даказваць, што гэта ягоныя продкі заваявалі русінаў, продкаў сёньняшніх беларусаў, бо, маўляў, таму карысталіся іх канцылярскай мовай, а беларусу ― што ўсё было якраз наадварот.

Аднак пара мне перайсьці да ролі галоўнай прымірыцелькі і павучальніцы „Рыму-І“ гаспадарыні Смулковай. Яе прынцыповая пазыцыя выявілася нам (дакладна!) 1 траўня 1990 году, пасьля выступу айца Аляксандра Надсана, які тады быў апостальскім візытатарам для беларусаў‑каталікоў у замежжы і дырэктарам Беларускай бібліятэкі й музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане, а летась адышоў у іншы сьвет.

„Свой даклад пра рэлігійнае жыцьцё ў Беларусі, ― цытую тагачасны запіс,― ён пачаў з эмацыйнага расказу пра Чарнобыльскую трагедыю (і гэтым пацьвердзіў мой выступ.― А.М.), заклікаў прысутных аказваць дапамогу яе ахвярам (на наступны дзень менчукам прывезьлі першыя карабы зь лекамі.― А.М.). Потым гаварыў пра тое, што і праваслаўная царква, і асабліва каталіцкі касьцёл ня дужа паварочваюцца да беларускага нацыянальнага адраджэньня, прывёў таму прыклады. Бог добры, закончыў ён сваё выступленьне, у яго ёсьць месца для ўсіх. То чаму ж тады не знаходзіцца месца для беларусаў?!“

Крыху нечакана для нас Аляксандра Надсана падтрымалі варшаўскія вучоныя. Прафэсар Смулкова сьцьвердзіла, што каталіцкі касьцёл у Беларусі (а яна яго добра спазнала ў часе шматлікіх лінгвістычных экспэдыцыяў.― А.М.) павінен паслугоўвацца ня толькі польскай, але і беларускай мовай, бо інакш людзі проста адыдуць ад яго. Калі місіянеры едуць, скажам, да папуасаў, то найперш вучацца гаварыць па-папуаску. Дык чаму ж тады гэтае правіла ігнаруюць ксяндзы, якія з Польшчы скіроўваюцца цяпер у Беларусь?! Думкі прафэсара Смулковай канкрэтызаваў гісторык доктар Юры Туронак.

А ўвечары ўдзельнікаў форуму запрасілі ў Ватыкан, на сустрэчу з Архіпастырам Янам Паўлам ІІ, ініцыятарам канфэрэнцыі, цяпер ужо кананізаваным. Нечакана дэлегаты-беларусы даручылі асноўны выступ мне, і я, уручыўшы Папу Рымскаму юбілейнае энцыкляпэдычнае выданьне, прысьвечанае Францішку Скарыну, распачаў словамі: „Ойча сьвяты! Дрэнна дзеецца з Каталіцкім касьцёлам на Белай Русі…“ Потым мае думкі прадоўжылі прафэсар Эльжбета Смулкова, менскі кандыдат навук Вячаслаў Вярэніч. І пасьля кожнага выступу Архіпастыр, абуджаючы ў нас надзею, уздыхаў: „Nie wszystko od razu“, „To przecież proces“.

І працэс пайшоў. Яго паскарала дасьведчаная і энэргічная прафэсар Эльжбета Смулкова. Летам таго ж 1990 году яна сабрала ў Польшчы вучоных-гуманістаў з розных краін, каб за прыкладам украінцаў распачаць стварэньне Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, выбраць старшыню яе аргкамітэту. Дзьве першыя спробы з шэрагу прычын аказаліся няўдалымі. І тады прафэсар Алег Лойка, мой ранейшы апанэнт на абароне доктарскай дысэртацыі, прапанаваў маю кандыдатуру. Я згадзіўся пры ўмове, што галасаваньне будзе таемнае… Празь якую палову гадзіны пані Смулкова пераконвала ўжо мяне, што першы кангрэс беларусістаў належыць правесьці не пазьней за травень наступнага году.

На травеньскі ўстаноўчы форум у 1991 годзе зьехаліся ў Менск літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, гісторыкі, мастацтвазнаўцы з 23 краін. Дыскусіі бывалі вострымі і, як сьведчыць першы зборнік „Беларусіка=Albaruthenica“ (усяго іх выйшла ўжо 35!), плённымі. Першым ганаровым сябрам асацыяцыі быў тады выбраны на кангрэсе нашчадак князёў Мсьціслаўскіх і Заслаўскіх, мэцэнат і прафэсар Анджэй Цеханавецкі (Брытанія). Яго, як і прафэсара Смулкову, і мяне, трывожылі слоўныя канфлікты паміж літоўскімі і беларускімі гісторыкамі на „Рыме-І“ і наступным „Рыме-ІІ“ у Любліне (Польшча).

Пані Эльжбета
Эльжбета Смулкова ўручае польскія ордэны Вячаславу Вярэнічу і Адаму Мальдзісу. Справа дарадца амбасады Польшчы ў Менску Марэк Зюлкоўскі. 1993 год.

Таму неўзабаве варшаўская дасьледніца прапанавала мне: „А давайце зьлётаем разам у Лёндан, далучым яшчэ каго з гісторыкаў. Можа пан Цеханавецкі фінансава дапаможа нам, беларусістам, правесьці канструктыўны «круглы стол» зь літоўцамі“. І наша плённае падарожжа разам зь сябрам МАБ Генадзем Сагановічам адбылося ў лютым 1992 году. А вясной і летам таго ж году ў Менску і ў мястэчку Гервяты Астравецкага раёну, дзе жывуць этнічныя літоўцы (беларускі ксёндз там адправіў нам у касьцёле імшу на літоўскай мове, а літоўскі ― на беларускай) адбыліся пасяджэньні, прысьвечаныя супольнай спадчыне Вялікага Княства Літоўскага.

З прыездам у Менск першага польскага амбасадара, прафэсара Эльжбеты Смулковай навуковыя і культурныя кантакты паміж нашымі дзьвюма суседнімі краінамі прыкметна ажывіліся. Часьцейшымі сталі абмен канцэртамі і спэктаклямі, навуковыя канфэрэнцыі, выданьне іх матэрыялаў. Памятаецца, мы разам езьдзілі ў Астравецкі раён, на маю радзіму, для сустрэчы зь мясцовай польскай дыяспарай. Прафэсар Смулкова надалей удзельнічала ў беларускіх навуковых дасьледаваньнях, і я нават ня ведаю, якіх навуковых працаў у яе болей ― на польскай мове ці на беларускай.

Хачу сказаць у заключэньне пра сваю польскую прыяцельку ў сувязі зь Яе юбілеем: мы абое людзі этнічнага і культурнага памежжа паміж заходнім і ўсходнім славянствам, паміж Захадам і Ўсходам, там, дзе скрыжоўваюцца, ня толькі варагуючы, але і ўзаемаўзбагачаючыся, розныя культуры. Яна нарадзілася ў галіцкім Львове, я ― у Падвіленскім краі. І таму заканамерна належым некалькім культурам. І таму, віншуючы Вас, гаспадарыня прафэсар, зь юбілеем, традыцыйна ўсклікаю: Sto lat!

Адам Мальдзіс, доктар філялягічных навук, Ганаровы старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

]]>
http://krytyka.by/by/page/editorial/57030/feed 0
Сьведка і стваральніца гісторыі http://krytyka.by/by/page/editorial/57026 http://krytyka.by/by/page/editorial/57026#comments Thu, 23 Jun 2016 09:33:48 +0000 http://news.arche.by/?p=57026 Біяграфія прафэсара Эльжбеты Смулковай — ня толькі кніга пра жыцьцё выдатнага вучонага і дыплямата. Яе асабістая гісторыя — жывое сьведчаньне найноўшай гісторыі, галоўныя і часам найбольш трагічныя падзеі якой спляліся ў лёсе аднаго чалавека.

Спакойнае жыцьцё ў даваенным Львове перарываецца прыходам Чырвонай арміі ды хваляй жорсткіх рэпрэсіяў. Расстрэл бацькі, ссылка ў Сыбір разам з мамай і сястрой, хваробы, голад і холад. Дзяўчынку выратавала бязьмежная самаадданасьць маці, якая ня толькі ўратавала жыцьцё дочкам, але і забясьпечыла ім адукацыю, выхавала ў духу любові да Польшчы і польскай культуры. Дзякуючы матчынаму клопату і ўласным талентам ды працавітасьці Эльжбета Смулкова пасьля вяртаньня з Савецкага саюзу ў Польшчу змагла скончыць гімназію і ўнівэрсытэт.

Жыцьцё ў камуністычнай Польшчы, магчыма, не было такім трагічным, як у СССР, але праблемаў хапала. У навуцы часта ішлі ўгару ня больш таленавітыя, а тыя, хто меў належныя погляды і падтрымку. Натхнёная сваімі настаўніцамі, выбітнымі польскімі славісткамі Галінай Турскай і Антанінай Абрэмбскай-Яблоньскай, прадметам сваіх дасьледаваньняў Эльжбета Смулкова выбірае дыялекталёгію, найменш палітызаваную з навуковых галінаў, якія можна было выбраць для напісаньня доктарскай працы.

Вывучэньне беларускай мовы ды яе дыялектаў робіцца для Эльжбеты Смулковай галоўным захапленьнем і навуковай спэцыялізацыяй, у якой яна ня мае сабе роўных. Яна езьдзіць у навуковыя выправы ў Савецкі саюз, які так жорстка абышоўся зь яе сямʼёй. Здабывае калег і сяброў сярод беларускіх мовазнаўцаў, а яны з часам пачынаюць трактаваць яе як сваю.

Абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі праф. Эльжбета Смулкова ўспрыняла зь вялікай надзеяй і радасьцю. Гэта яна была тым чалавекам, які будаваў падмурак афіцыйных дачыненьняў паміж нашымі дзяржавамі. У пару, калі яна кіравала польскім дыпляматычным прадстаўніцтвам у Менску, была сфармаваная практычна ўся палітычная і юрыдычная база польска-беларускіх дачыненьняў. Эльжбета Смулкова была першым — і дагэтуль адным зь нямногіх — замежным амбасадарам у Менску, хто свабодна размаўляў па-беларуску, часам нават ставячы гэтым у няёмкае становішча прадстаўнікоў улады. Час яе працы ў Менску — гэта і час найвышэйшага разьвіцьця сувязяў Польшчы і Беларусі.

Я меў надзвычайны гонар працаваць пад кіраўніцтвам праф. Смулковай у Амбасадзе Рэспублікі Польшчы ў Менску. Гэта была і незабыўная лекцыя ведаў пра Беларусь, і навучаньне этычнаму кодэксу працы дзеля дзяржавы ды іншых людзей, які захавалі прадстаўнікі даўнейшай інтэлігенцыі.

Эльжбета Смулкова не забываецца на Беларусь і выйшаўшы на пэнсію: надалей дзеліцца сваім досьведам з новымі пакаленьнямі беларусістаў у абедзьвюх краінах. Я перакананы, што пасеянае ёю зерне яшчэ доўга будзе прыносіць багаты плён у выглядзе шматлікіх публікацыяў і чарговых пакаленьняў дасьледнікаў. Цешуся таксама, што дзякуючы гэтай кнізе, напісанай беларускім аўтарам, пра навуковую і дыпляматычную працу праф. Смулковай уведае больш людзей у самой Беларусі.

Зычу захапляльнага чытаньня, а Пані Прафэсару яшчэ раз дзякую за натхненьне, за пабуджэньні глыбей пазнаваць Беларусь і наагул польскую ўсходнюю палітыку ў розных яе аспэктах.

Марэк Зюлкоўскі, намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Польшчы.

]]>
http://krytyka.by/by/page/editorial/57026/feed 0
Выйшла кніга «Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязьні» http://krytyka.by/by/page/editorial/57050 http://krytyka.by/by/page/editorial/57050#comments Thu, 23 Jun 2016 09:16:07 +0000 http://news.arche.by/?p=57050 З’явілася ў продажы папяровая версія кнігі «Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязьні».

Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязьні / Валер Каліноўскі. — Смаленск: Інбелкульт, 2016. — 208 с.

Гэтая кніга — пра выбітнага славіста і беларусазнаўцу, кіраўніцу катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту і катэдры беларускай культуры Ўнівэрсытэту ў Беластоку, першага амбасадара Польшчы ў Беларусі прафэсара Эльжбету Смулкову, якая вывучае і пашырае беларускую мову і культуру ў Польшчы і сьвеце цягам амаль шасьцідзесяці гадоў.

Паліграфічнае афармленне кнігі вельмі высокае: яна выйшла ў якаснай цвёрдай вокладцы на белай паперы. У кнізе дзясяткі фотаздымкаў, у тым ліку з Зянонам Пазьняком і Аляксандрам Лукашэнкам. Рэдагавалі і вычытвалі кнігу Ян Максімюк і Вінцук Вячорка.

Кніга надрукаваная пры падтрымцы Польскага Інстытуту ў Менску.

Увага! У продаж паступіць толькі 20 асобнікаў кнігі
Цана выдання без уліку дастаўкі – 99 тыс., з дастаўкай – 129 тыс.

Кнігу можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або пазваніўшы на тэлефон (29) 5507969. У лісце ў полі «Тэма» пазначайце «Пані Эльжбета». Таксама ў лісце, акрамя пераліку патрэбных выданняў, трэба пазначыць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, і тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Спосабы дастаўкі замовы – кур’ерская дастаўка (толькі Менск і ваколіцы), паштовая перасылка або самавываз (станцыя метро “Каменная горка”).

Электронную версію выдання можна бясплатна спампаваць ТУТ.


 

Зьмест

М. Зюлкоўскі. Сьведка і стваральніца гісторыі. Прадмова . 8

А. Мальдзіс. Прыяцелька беларускай навукі і культуры. Прадмова . 10

Незабароненая літаратура. Уступ . 14

Частка першая. Эльжуня

Адзін з 3435 . 19

Яніна, маці-гераіня . 25

Чалавек памежжа . 32

Львоў і былыя „Ўсходнія крэсы“ . 37

Частка другая. Ліза

Усьць-Сільга, Каргасоцкая камэндатура . 45

Голад і холад Сыбіру . 53

Добрыя людзі суровай краіны . 61

Частка трэцяя. Эльжбета

Торунь. Новае сямейнае гняздо . 67

Першы штуршок да беларушчыны . 70

Настаўніца . 74

Таемныя экспэдыцыі ў беларускія вёскі . 84

Частка чацьвертая. Пані прафэсар

Беласточчына . 90

Беларускае слова і беларускі націск . 98

Мовазнаўства памежжа . 103

Частка пятая. Пані амбасадар

Сьведка незалежнасьці . 112

Рамантычны пэрыяд у дачыненьнях Менску і Варшавы . 127

Беларускія чыноўнікі і мова . 137

Разварот . 142

Польскасьць і беларускасьць . 149

Беларускія сябры і прыяцелі пані Эльжбеты . 162

Беларусь — Польшча: сёньня і заўтра . 173

Пасол беларушчыны ў Польшчы . 179

А. Энгелькінг. На польска-беларускай дарозе . 187

Біяграфія Эльжбеты Смулковай . 190

Бібліяграфія кніг Эльжбеты Смулковай . 192

Пра аўтара . 194

Streszczenie. Pani Elżbieta — historia jednej przyjaźni . 195

Summary. Pani Elżbieta: A Particular Friendship . 196

Рэзюмэ. Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязьні . 197

Паказьнік імёнаў . 198

Зьмест (PDF)

 

]]>
http://krytyka.by/by/page/editorial/57050/feed 0
Гісторыя старажытнага Наваградка. Выйшаў новы нумар «ARCHE» http://krytyka.by/by/page/editorial/57003 http://krytyka.by/by/page/editorial/57003#comments Wed, 22 Jun 2016 08:39:02 +0000 http://news.arche.by/?p=57003 У гэтым нумары «ARCHE» пад адной вокладкай сабраныя чатыры вялікія працы, напісаныя ў розныя эпохі. Кожная з іх — прыклад даследчыцкай апантанасці і саліднасці, а таксама выдатны ўклад у вывучэнне мінулага.

Праца Ежы Ахманскага «Літоўская этнічная мяжа на ўсходзе ад племянной эпохі да XVI стагоддзя» выйшла па-польску ў 1981 годзе. Даследаванне выдатнага познаньскага гісторыка сканцэнтравана вакол праблемы распаўсюджання літоўскага этнасу ў Сярэднявеччы і закранае разнастайныя праблемы гісторыі Беларусі, у тым ліку Наваградскай зямлі. Аўтар выкарыстаў не толькі звычайныя для гісторыка крыніцы, але таксама дадзеныя тапанімікі, гістарычнай анамастыкі і картаграфіі.

Адмыслова для гэтага нумара Ганна Паўлоўская пераклала з лаціны, пракаментавала і апрацавала кнігу святара, езуіта, гісторыка і прэфекта езуіцкай калегіі ў Наваградку Юзафа Пажоўскага «Новагородак, некалі каралеўскі горад князёў новагародскіх…», якая выйшла ў 1759 годзе ў Львове. Важнасць гэтай працы для даследавання мінулага цяжка пераацаніць. Ю. Пажоўскі выступіў не толькі ў якасці гісторыка езуіцкай калегіі, але таксама паказаў шырокую панараму мінулага Наваградка. Вучоны XVIII ст. не толькі ўзгадаў пра параўнанне Наваградка з Рымам, але крытычна падышоў да розных летапісных звестак і ранейшых гістарыяграфічных даследаванняў. Сучасны чытач таксама з цікавасцю звернецца да гэтай кнігі.

Даследаванне знакамітага беларусіста з Санкт-Пецярбурга, даследчыка беларускай кніжнай спадчыны і ганаровага грамадзяніна Наваградскага раёна прафесара Мікалая Нікалаева «Кніга цудаў Наваградскай іконы Багародзіцы як помнік гісторыі XVII стагоддзя» распавядае пра падзеі наваградскага мінулага праз прызму выдадзенай у 1673 годзе ў Вільні кнігі «Новая абарона, дадзеная змучанай Айчыне з неба ад Бога…». М. Нікалаеў не толькі заглыбляецца ў такія пытанні, як тэксталогія помніка, іканаграфія ці рэлігійны змест, але таксама падкрэслівае, што гэтая кніга — адна з першых гісторый горада, напісаных у езуіцкім асяродку. Тэкст помніка ў перакладзе на беларускую мову дазваляе даведацца не толькі пра ўласна цуды, але таксама пра розныя дэталі штодзённага жыцця Наваградка ў XVII ст., між іншым пра школьны тэатр і аптэку.

Доктарская праца Гражыны Харытанюк-Міхей «Абрад Дзядоў у дакументах і цыкле Міцкевіча» выйшла ў 2011 г. у Варшаве. Тэматычны абсяг даследавання не можа не ўражваць: «Дзяды» Адама Міцкевіча — адзін з найбольш складаных і адкрытых да розных інтэрпрэтацый твораў паэта. Значэнне гэтага твора для польскай саматоеснасці таксама цяжка пераацаніць. Аднак аўтарка не толькі звяртае ўвагу на беларускія карані вобразаў гэтага твора, але адназначна падкрэслівае беларускі радавод самога абраду Дзядоў, ягонае захаванне і ўплыў на польскую свядомасць. Цікава, што для большасці сучаснага польскага грамадства беларускія карані твора наваградскага генія проста схаваныя і неўсвядомленыя. Гражына Харытанюк-Міхей даследуе «Дзяды» ў самых розных аспектах — літаратуразнаўчым, антрапалагічным і гістарычным. Гэтая выдатная праца павінна зацікавіць не толькі літаратуразнаўцаў, але таксама вялікае кола гуманітарыяў.

У нумары таксама змешчаныя пяць артыкулаў сучасных літоўскіх даследчыкаў. Дарус Вілімас у артыкуле «Службоўцы павятовых земскіх судоў ВКЛ у 1566—1588 гг. (першае пакаленне павятовых земскіх юрыстаў)» звярнуў увагу на працэс фарміравання корпусу юрыстаў на павятовым узроўні Вялікага Княства Літоўскага XVI ст. У сваім другім артыкуле «Тастамент наваградскага земскага суддзі Яраша Еўлашоўскага (1578—1619)» ён прааналізаваў і падрыхтаваў да друку тастамент сына вядомага аўтара «Дыярыюша» Фёдара Еўлашоўскага. У нумары таксама змешчаны іншы крыніцазнаўчы артыкул — «“Натыфікацыя пра Лаўрышаўскі манастыр, выпісаная са старой рускай хронікі” Дзяметрыя Занкевіча (даследаванне і публікацыя крыніцы)» гісторыкаў Кястуціса Гудмантаса і Андрэя Рычкова. Аўтары звяртаюць увагу на крыніцу 1701 г., якая тлумачыць узнікненне знакамітага Лаўрышаўскага манастыра пад Наваградкам. Невялікі тэкст Віялеты Радвілене «Выданні Нясвіжскай друкарні ў літуаністычным фондзе аддзела рэдкіх друкаў Бібліятэкі імя Урублеўскіх у Вільні» будзе цікавы перадусім даследчыкам кніжнай спадчыны XVIII ст. і нясвіжскай лініі Радзівілаў.

Нарэшце, Відмантас Янкаўскас у цікавым даследаванні пад назвай «Іканаграфічныя крыніцы Наваградскага замка», выкананым у рэчышчы «візуальнай нарацыі», звяртае ўвагу на змены ў прадстаўленні гэтага аб’екта на працягу стагоддзяў.

Вышэйзгаданы Мікалай Нікалаеў дадаткова выступае ў гэтым нумары і ў якасці мемуарыста. «Наваградак не быў Вавілонам…» — гэта не толькі асабістыя ўспаміны даследчыка, але цікавыя і дасціпныя назіранні пра жыццё пасляваеннага горада і наваколля, археалагічныя раскопкі, моўныя зацемкі.

Напрыканцы нумара змешчаныя рэцэнзіі Наталлі Ружыцкай і Андрэя Ціхамірава на прысвечаныя наваградскай гісторыі кнігі, што выйшлі ў апошні час у Беларусі і Польшчы.

Наваградак працягвае інтрыгаваць. Спавітыя туманам узвышшы і Замкавая гара цікавяць даследчыкаў да сённяшняга дня. Хацелася б, каб чытачы таксама змаглі адчуць подых мінулага ў прапанаваных даследаваннях і атрымалі натхненне ў пазнаванні мінуўшчыны.

[Фрагмент прадмовы да нумара]


Цана нумару без уліку дастаўкі – 99 тыс., з дастаўкай – 129 тыс.

Часопіс можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або пазваніўшы на тэлефон (29) 5507969. У лісце, акрамя пераліку патрэбных выданняў, трэба пазначыць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, і тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Спосабы дастаўкі замовы – кур’ерская дастаўка (толькі Менск і ваколіцы), паштовая перасылка або самавываз (станцыя метро “Каменная горка”).


Змест / Зьмест у PDF

АНДРЭЙ ЦІХАМІРАЎ. Былая сталіца, пазбаўленая чыгункі . 9

ЕЖЫ АХМАНСКІ. Літоўская этнічная мяжа на ўсходзе ад племянной эпохі да ХVІ стагодзьдзя . 13

Уступ . 13

Разьвіцьцё і вынікі дасьледаваньняў усходняй літоўска-рускай мяжы раньнесярэднявечнага часу да XVI ст. . 15

Мэтадалягічныя падставы . 24

Барацьба Літвы з Русьсю за палітычную мяжу да XIII ст. . 25

Літоўска-крывіцкае памежжа ў племянную эпоху . 35

Пытаньне пашырэньня літоўскага і рускага расьсяленьня на ўсходнім памежжы ў ХІІІ ст. . 46

Дайнава — сьведчаньне адносна абсягу літоўскага расьсяленьня на ўсходзе ў ХІІІ ст. . 47

Лебедзева «по руской стороне» . 49

Канфэсійныя адносіны на літоўска-рускім памежжы да сярэдзіны XVI ст. . 50

Усходняя літоўская мяжа ў сьвятле тапанамастыкі . 58

Абсяг літоўскай мовы на ўсходзе ў сьвятле інвэнтароў зямельных уладаньняў канца XVI ст. . 61

Літоўскія астравы ў глыбіні Беларусі ў XIV—XVI стст. . 69

Літоўскае насельніцтва ў воласьці Абольцы ва Ўсходняй

Беларусі ў XIV—XVI стст. . 70

Пытаньне астравоў літоўскага расьсяленьня ў паўднёвай

Беларусі . 79

Lithuania Propria і яе абсяг на ўсходзе ў XV—XVI стст. . 83

Бярэзіна аддзяляе Літву ад Русі? . 85

Літоўска-менская мяжа . 89

Літоўска-полацкая мяжа . 92

Вынікі дасьледаваньняў . 95

ГАННА ПАЎЛОЎСКАЯ. Гісторыя Новагародка айца Юзафа Пажоўскага (1759 год) як прыклад гісторыі гарадоў Новага часу . 97 

ЮЗАФ ПАЖОЎСКІ. Новагародак, некалі каралеўскі горад князёў новагародскіх . 104 

Раздзел I. Аб Новагародку Северскім, вялікім Ноўгарадзе,

ніжнім Ноўгарадзе і іншых гарадах з такой жа назвай . 110

Раздзел IІ. Пра тое, кім і калі быў заснаваны горад Новагародак, цяпер сталіца Новагародскага ваяводства ў Вялікім Княстве Літоўскім . 112

Раздзел IІІ. Аб Новагародку, цяпер першым горадзе ў Новагародскім ваяводстве ў Літве, які некалі, у дзясятым стагоддзі ад нараджэння Хрыста, быў пад ятвягамі ці языгамі да Уладзіміра, князя Русі . 116

Раздзел IV. Пра Новагародак ад Уладзіміра да Эрдзівіла . 119

Раздзел V. Аб Новагародку ад прыхода на Русь Эрдзівіла да Рынгольда, першага вялікага князя літоўскага . 126

Раздзел VI. Аб стане горада і Новагародскага княства ад Рынгольда да Нарымунда . 134

Раздзел VIІ. Аб горадзе Новагародку і яго княстве, ад Нарымунта да Карыята, князя новагародскага . 143

Раздзел VIIІ. Аб Новагародку і яго княстве, ад Карыята да Вітаўта, князя Літвы . 150

Раздзел IХ. Аб Новагародку і яго княстве ад часоў Вітаўта, вялікага князя літоўскага, да Новагародскага ваяводства . 164

Раздзел Х і апошні. Аб ваяводах новагародскіх . 168

ДАРУС ВІЛІМАС. Службоўцы павятовых земскіх судоў Вялікага Княства Літоўскага ў 1566—1588 гг. (першае пакаленне павятовых шляхецкіх юрыстаў) . 209

ДАРУС ВІЛІМАС. Тастамент новагародскага земскага суддзі Яраша Еўлашоўскага (1578—1619) . 241

Уводзіны . 241

Тастамент Яраша Еўлашоўскага . 245

МІКОЛА НІКАЛАЕЎ. Кніга цудаў наваградскай іконы Багародзіцы як помнік гісторыі XVII стагоддзя . 261

Наваградскі цудатворны абраз . 263

Кніга засведчаных цудаў як гістарычная крыніца . 264

Наваградак у эпоху «патопу»: 1654—1671 гг. . 267

Кароль Ян Казімір Ваза . 270

Наваградскія езуiты . 274

Будоўля іезуітаў . 276

Пад панаваннем Масквы: 1655—1661 гг. . 276

Наваградцы нападпiтку . 282

Канец акупацыі . 285

Погляд на гісторыю іншымі вачыма . 289

Цуды Наваградскага абраза . 289

Іканаграфія . 291

Езуiты ў Наваградку — канец гісторыі . 296

Школа і школьны тэатр . 297

Аптэка і бібліятэка . 300

Тэкст выдання 1673 г. . 307

КЯСТУЦІС ГУДМАНТАС, АНДРЭЙ РЫЧКОЎ. «Натыфікацыя пра Лаўрышаўскі манастыр, выпісаная са старой летапіснай хронікі» Дзяметрыя Занкевіча . 329

Крыніца . 329

ІІ. Аўтар . 334

ІІІ. Прычыны . 335

Сляды . 339

Заключныя заўвагі . 341

Дадатак . 342

ВІЯЛЕТА РАДЗІВІЛЕНЕ. Выданні Нясвіжскай друкарні ў літуаністычным фондзе аддзела рэдкіх друкаў Бібліятэкі імя Урублеўскіх у Вільні . 350

ВІДМАНТАС ЯНКАЎСКАС. Іканаграфічныя крыніцы

Наваградскага замка . 360

Фрагменты гісторыі замка і горада . 361

Архітэктура замка . 364

Найдаўнейшыя выявы замка . 368

Заключныя заўвагі . 384

ГРАЖЫНА ХАРЫТАНЮК-МІХЕЙ. Абрад Дзядоў у дакумэнтах і цыклі Міцкевіча . 387

Уводзіны . 388

Уступ . 390

0.1. Дзяды літаратурныя — Дзяды народныя . 399

0.2. Дзяды паганскія — Дзяды хрысьціянскія . 412

0.3. Дзяды рэгіянальныя/нацыянальныя — Дзяды ўнівэрсальныя . 424

Разьдзел І. Абрад Дзядоў і «Дзяды» Міцкевіча ў польскай і беларускай культуры . 433

1.1. Памежжа — крыніца творчага натхненьня Міцкевіча . 435

1.2. Літаратурныя і народныя Дзяды ў польскай культуры . 439

1.3. Літаратурныя і народныя Дзяды ў беларускай культуры . 446

Разьдзел ІІ. Беларускі абрад Дзядоў у літаратуры па тэме і паведамленьнях жыхароў беларускіх земляў . 454

2.1. Дакумэнтацыя абраду Дзядоў у літаратуры па тэме . 454

2.2. Абрад Дзядоў — сучасныя палявыя дасьледаваньні . 463

Разьдзел III. Алімпія Сьвяневічова і Станіслаў Пігань. Спрэчка пра літаратурны характар абраду . 477

3.1. Алімпія Сьвяневічова як дасьледніца беларускіх Дзядоў . 477

3.2. Палеміка Алімпіі Сьвяневічовай са Станіславам Піганем . 483

3.3. Інтэрпрэтацыі «Дзядоў» Міцкевіча аўтарства Алімпіі Сьвяневічовай . 491

Разьдзел IV. «Дзяды» Міцкевіча і народны абрад . 509

4.1. «Дзяды» Міцкевіча як цыкль . 509

4.2. Карціна абраду ў «Дзядах» . 519

4.3. Ідэя абраду Дзядоў у вялікай драме Міцкевіча . 565

Заканчэньне . 589

Бібліяграфія . 595

Прыклады размоваў, запісаных падчас палявых дасьледаваньняў . 622

МІКОЛА НІКАЛАЕЎ. «Наваградак не быў Вавілонам»: Выпісы з жыццяпісу . 637

Пабудова № 28 . 637

Прадзеды, дзяды, бацькі . 639

Я — грамадзянін Наваградка . 642

Дарога ў Нянькава . 644

«Цялёнак» . 646

Вёска . 648

Трэцяя школа. «Ваякі» . 649

Чацвёртая школа . 651

Гісторык Наваградка . 653

Археалагічная экспедыцыя . 655

Беларусізацыя мяне . 656

Мы былі летапіснай Літвой . 657

Вільня . 658

Экспедыцыя . 659

«Чорная» археалогія . 661

Раскопкі . 663

Архітэктурны атрад . 663

Наведвальнікі раскопак . 665

Заканчэнне ўніверсітэта. Кляцкоў на размеркаванні . 668

КДБ і археалогія . 670

Пункт сядзення і «пункт відзэння» . 671

Лаўрышаўскае евангелле не з Лаўрышава… . 673

Як скралі залаты ланцуг гетмана Хадкевіча . 674

Музей . 676

Землякі . 678

Генрык Булгак . 681

Месца выдання: Санкт-Пецярбург — Наваградак . 682

НАТАЛЛЯ РУЖЫЦКАЯ. Найноўшая манаграфія Наваградка, або Колькі аўса еў наваградскі конь . 686

АНДРЭЙ ЦІХАМІРАЎ. Сцэна, цэнзура і інтрыгі: ад Гродна да Наваградка . 705


Мы ў сацыяльных сетках:

https://www.facebook.com/archeby/

http://vk.com/arche_pachatak

 

]]>
http://krytyka.by/by/page/editorial/57003/feed 0