Мультфільм, які зняла на Беларусфільме Таццяна Кубліцкая, ўзяў Гран-пры конкурсу анімацыйных фільмаў X Міжнароднага дабрачыннага кінафестывалю “Прамяністы анёл”, які прайшоў ў Маскве. Стужка доўжыцца ўсяго 6 хвілін, але ў ім сапраўды цудоўная графіка. У аснове сюжэту — беларуская народная казка пра хлопчыка Піліпку, які заблукаў у лесе і трапіў да Бабы-ягі, але дапамог ёй і за гэта тая яго вывела з лесу дадому.

Дарэчы, стужка таксама атрымала прызы на 53-м Міжнародным кінафестывалі фільмаў для дзяцей і юнацтва ў Зліне (Чэхія), на XIV кінафестывалі дзіцячага кіно «Казка» ў Маскве і на 18-м Адкрытым расійскім фестывалі анімацыйнага кіно ў Суздалі.

Працягласьць: 00:06:48