Першая адкрытая публікацыя.

Кнігі Старога Запавету

 







Выданьні:

 

— Пераклады ніколі (!) не друкаваліся. Першая адкрытая публікацыя і (с) — сайт «Часасловец», 16.08.2011.

 

Каментар да электроннага тэксту:

 

— Пераклады зробленыя ў 1949-1950-х гадах у Ватэнштэце (Нямеччына). Машынапісы перакладаў былі дасланыя ў верасьні 1973 г. біскупу Сіповічу ў Лёндан у сувязі з паўсталай ідэяй стварэньня новага перакладу Бібліі.

— Шэсьць кніг аўтарызавана самім перакладчыкам праз надпісы на тытульнай старонцы машынапісу і праз лісты да б-па Сіповіча

— Кніга прарока Сафона не ўзгадваецца ў лістах ад верасьня 1973, і не мае тытульнай старонкі. Тым ня менш далучаная да перакладаў Л. Галяка (прычыны гл. ў канцы перакладу кнігі прарока Сафона)

Увага: У тэкстах былі зробленыя нязначныя карэктуры, што не мяняюць мову аўтара, але толькі прыводзяць аўтарскі стыль да аднастайнасьці і ліквідуюць нязначныя рознапісаньні датычна пунктуацыі і напісаньня «ў», што, магчыма, зьяўлялася звычайнымі тэхнічнымі абдрукамі. Любыя іншыя неадпаведнасьці сучаснаму правапісу пакідаліся ў аўтарскім варыянце. Некалькі разоў для связнасьці было неабходна дадаць слова ці два, што рабілася ў квадратных дужках.

Дадатковая інфармацыя пра пераклад і перакладчыкаў:

 

— Леанід Галяк — 
— З. Пазьняк — 

З успамінаў: «Перакладамі ў Ватэнштэце займаліся ў асноўным В. Тумаш, Хв. Ільяшэвіч і Л. Галяк. Перакладалі Свіфта («Гулівера») і іншых пісьменьнікаў. У Л.Галяка была думка з Тумашам перакласьці Біблію на беларускую мову. І яны нейкія часткі Бібліі пераклалі. Прыехаўшы сюды, у Нью-Ёрк, яны гэтую задумку далей працягвалі. Навязалі кантакт з выдатным нашым баптысцкім дзеячом Данілам Яськом, таму што патрэбны быў для перакладу Бібліі нехта, хто б ведаў добра габрэйскую мову. І сярод баптыстых быў такі выдатны знаток усходніх моваў, гэта валыняк Марцінкоўскі. Ён быў прафэсарам ці дацэнтам Пецярбургскага ўнівэрсітэту. Марцінкоўскі згадзіўся быў узначаліць пераклад Бібліі. Але ў гэтым часе доктар Янка Станкевіч зьвязаўся таксама зь іншай групай бабтыстых, і тыя яму дапамаглі. Адным словам, забралі ад Галяка і Тумаша гэтую справу і даручылі Янку Станкевічу. Такая вось была канкурэнцыя.»

 

Галяк Леанід (31.10.1910, г. Вільня — 03.04.1980, Стэмфард, штат Канэктыкут), грамадзкі дзеяч, юрыст. Скончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Пад час нямецкай акупацыі жыў у Менску, працаваў юрыстам. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, заснаваў Беларускае бюро ў ангельскай зоне акупацыі Нямеччыны. Адзін з заснавальнікаў Саюзу беларускіх журналістаў на чужыне і пэрыёдыка «Летапіс Беларускай Эміграцыі». З 1949 г. — у ЗША. Сябар Рады БНР, рэдактар «Беларуса», у 1955 г. пакінуў Раду БНР і спрычыніўся да заснаваньня Камітэту Вызваленьня Беларусі. Пакінуў «Успаміны» (выдрукаваныя ў 2-х тт. па ягонай сьмерці), пазбаўленыя палітычнай ангажаванасьці і поўныя тонкага гумару ў апісаньні побыту ды й характараў беларускіх грамадзкіх дзеячоў як у Беларусі, так і на эміграцыі.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002..

Паводле: