Працягвацца конкурс для журналістаў, якія асвятляюць пытанні адносінаў і супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю. Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі імкнецца падтрымаць журналістыку, што грунтуецца на крытычным мысленні, грунтоўным даследаванні тэмы, дальнабачнасці, прынцыпах сацыяльнай і грамадзянскай адказнасці.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаем журналістаў беларускіх друкаваных, электронных і Інтэрнэт-СМІ, а таксама блоггераў (прадстаўнікоў так званай «грамадзянскай журналістыкі»).

Да 15 кастрычніка 2011 года Прадстаўніцтва прымае матэрыялы (рэпартажы, агляды, каментары, тэматычныя нарысы, рэдакцыйныя артыкулы, журналісцкія расследаванні), якія тычацца адносінаў і супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю і якія былі ці будуць размешчаныя ў друку, эфіры ці сеткавых рэсурсах у перыяд з 1 студзеня па 15 кастрычніка 2011 года.

Абвяшчэнне вынікаў конкурса і цырымонія ўзнагароджання адбудуцца напрыканцы 2011 года.

Дадатковая інфармацыя і ўмовы конкурса змешчаныя на сайце Прадстаўніцтва па адрасе: