31 ліпеня 2011 а 12-й гадзіне ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі!» адбудзецца круглы стол па праблемах рэканструкцыі экспазіцыйных комплексаў у Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі (Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць).

Праблемы будуць абмеркаваныя з удзелам супрацоўнікаў музея і спецыялістаў Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.