Сусьветная гандлёвая арганізацыя абвяшчае конкурс эсэ для маладых эканамістаў.

Мэта конкурсу – стымуляваць высокапрафэсыйныя дасьледваньні па пытаньнях СГА, умацаваньне сувязяў СГА з акадэмічнай супольнасьцю.

Пераможца (ці пераможцы ) атрымаюць узнагароду ў памеры 5,000 швайцарскіх франкаў (≈ €3,800). Імя пераможцы будзе афіцыйна абвешчана падчас найбуйнейшай штогадовай канферэнцыі спецыялістаў па міжнароднаму гандлю European Trade Study Group (ETSG). Цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца ў верасьні 2011 году ў Капэнгагене. Выдаткі на пражываньне і падарожжа будуць аплочаныя арганізатарамі.

На конкурс прымаюцца працы аб’ёмам да 15 тысяч словаў. Эсэ маюць быць прысьвечаныя эканамічным аспектам дзейнасьці Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, напрыклад, зьместу і эфэкту ад ажыцьцяўленьня гандлёвых пагадненьняў, дапамогі ў мэтах разьвіцьця гандлю, эканамічным аспектам механізму вырашэньня спрэчак СГА, суадносінаў рэгіянальных і шматбаковых інтэграцыйных працэсаў, узаемадзеяньню гандлёвых пагадненьняў і аховы навакольнага асяродзьдзя.

Аўтар (ці аўтары) павінны мець доктарскую ступень ці быць у працэсе яе атрыманьня. Калі аўтар старэйшы за 30 год, ступень мае быць атрыманая не болей за два гады таму.

Эсэ і CV аўтара (ці аўтараў) належыць дасылаць на электронны адрас [email protected] у фармаце PDF. Апошні тэрмін падачы працаў – 3 чэрвеня 2011 г.