Кніга, прысвечаная супрацоўніцтву паэтаў і музыкаў, выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор» у снежні 2010 года. У цэнтры кнігі – творчасць З.Вайцюшкевіча і яго сяброў . Аўтары аб’ядналі свае нарысы, аналітычныя агляды і інтэрв’ю са спеваком, зробленыя напрацягу папярэдніх шасці гадоў. У зборнік увайшлі гутаркі, рэцэнзіі і агляды А.Мяльгуя і В.Мартыненкі, Э.Дзвінскай, М. Скоблы, З.Падбярэзскага, С.Будкіна і іншых.

 

Кніга будзе цікавай шматлікім прыхільнікам «Народнага альбому» і «Я нарадзіўся тут», лірычных цудаў «Паравінаў году» і «Паравоза кахання», бо змяшчае рэцэнзіі на альбомы, эксклюзіўныя фотаздымкі розных гадоў, тэксты песень, якія варта ведаць. Тут –дыскаграфія, рэпартажы з выступленняў артыста і «WZ-Orkiestra» ў Віцебску, Магілёве, Гародні, канцэртаў у Варшаве, падарожжаў па Парыжы, Кіота, Вашынгтоне, Нью-Йорку і Стакгольме. У кнізе гучаць шчырыя аповеды старэйшых сяброў і суаўтараў Тодара – прызнаных мэтраў песенных шэдэўраў — Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна, Алеся Камоцкага, іх роздум пра лірыку і каханне, пра творчасць і лёс Радзімы.

 

«Зміцер Вайцюшкевіч, — прызнае музычны крытык Анатоль Мяльгуй,– сапраўдны беларускі кампазітар і музыкант, які сваім талентам і творчай энергіяй ужо сёння стварае сучасную Беларускую Культуру ХХІ стагоддзя.»

Прэзентацыя кнігі «Беларускае слова ад спеву» пройдзе 4 лютага на офісе Руху «За Свабоду»па адрасе: пр Незалежнасці д. 80 кв 73. Пачатак у 18.00.

 

паводле арганізатараў.