Для каго: куратары культурніцкіх праектаў 


Дзе:
Сэрбія

Калі: 27-28 красавіка

Дэдлайн: 31/01/2011

 

Распачаўся конкурс заяваў на куратарскія семінары, арыентаваныя на тых, хто распачаў кар’еру ў сучасным мастацтве як куратар, пісьменнік(-ца), крытык.

Двухдзённы семінар паспрабуе адчыніць прастору для дыскусій сярод маладых куратараў з паўднёвай і ўсходняй Еўропы. Будуць праведзены дыскусіі сярод куратараў і мастацкіх крытыкаў, а таксама лекцыі і сустрэчы з інтэрнацыянальнымі і мясцовымі куратарамі.

Матывацыйны ліст, кароткую біяграфію на англійскай мове трэба дасылаць на [email protected]

Дэдлайн 31 студзеня.