Шаноўныя ўдзельнікі ды сябры!

«Вобла» сыходзіць на навагоднія вакацыі. 13 снежня госцем апошняй сёлетняй сустрэчы будзе вядомы мастак і літаратар Артур Клінаў.

Апрача таго, хацелі б запытацца ўдзельнікаў — патэнцыйных і дзеючых — ці задавальняе вас час правядзення сустрэчаў? Калі маеце прапановы да змены часу — пішыце на [email protected] альбо застаўце паведамленне.

ДАВЕДКА: Артур «Маэстра» Клінаў — адзін з самых вядомых канцэптуальных мастакоў Беларусі, літаратар і галоўны рэдактар альманаха сучаснае беларускае культуры «pARTisan» («Партызан»).

Аўтар фотаальбома «Горад Сонца» і кнігі «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца».

У лістпадзе 2007 году ў межах месяца беларускай культуры ў Парыжы ў цэнтры «Maison d’Europe et d’Orient» адбылася фотавыстава Клінава, а таксама прайшла прэзэнтацыя ўрыўкаў яго раману «Менск. Горад СОНца» ў перакладзе на францускую мову

У 2009-2010 гг. быў мастаком-пастаноўшчыкам падчас здымак першага беларускага «бульба-хорару» «Масакра» Андрэя Кудзіненкі.
У жніўні 2010 году Артур Клінаў пачаў працу над сцэнаром да экзанізацыі кнігі Яна Баршчэўскага «Шляшціц Завальня». Фільм павінен выйсьці на экраны ў 2012 годзе

ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ — 13 снежня 18.00

МЕСЦА — галерэя «Падземка». (пр.Незалежнасці 43)

 

molatau.livejournal.com