Фонд Генрыха Бёля прапануе замежным студэнтам стыпэндыі для навучаньня ў Нямеччыне. 


Стыпэндыі прадстаўляюцца для навучаньня ў дзяржаўных ці прызнаных дзяржавай вышэйшых навучальных установах Нямеччыны, Швайцарыі ці краінаў-удзельніц Эўразьвязу. Апроч прыярытэтных зараз культуралёгіі, мастацтва, гуманітарных і сацыяльных навук, Фонд плянуе пашырыць сваю падтрымку на студэнтаў эканомікі, права, інжынернай справы, медыцыны і прыродазнаўчых навук.

 

Мэтавая група: нямецкія і замежныя студэнты.

 

Фонд надае асаблівую ўвагу падтрымцы студэнтаў з Усходняй Эўропы і маладых жанчын.


Патрабаваньні да кандыдатаў з краінаў, якія не зьяўляюцца ўдзельніцамі Эўразьвязу:

кандыдаты павінны быць залічаныя ў прызнаную дзяржавай вышэйшую навучальную ўстанову на момант пачатку выплаты стыпэндыі;

 

кандыдаты павінны прадставіць пацьверджаньне, што яны ўжо маюць пачатковую прафэсыйную адукацыю (гэтая праграма прызначана ў асноўным для асобаў, якія жадаюць атрымаць магістарскую ступень);

 

кандыдаты маюць прадставіць пацьверджаньне добрага веданьня нямецкай мовы;

 

на дадзены момант Фундацыя прадстаўляе замежным студэнтам стыпэндыі для навучаньня ў трэціх краінах на перыяд да 4 тыдняў. 

 

Апошні тэрмін падачы заявак — 1 верасьня (дата на паштовым штампе).

 

Кантактныя дадзеныя:

 

Heinrich-Böll-Stiftung

 

Studienwerk

 

Schumannstr. 8

 

10117 Berlin

 

E-Mail: [email protected]

 

Fax: 030/285 34-409