«Нямецкая хваля» і Бонскі універсытэт прапануюць журналістам удзел у навучальнай праграме з наступным атрыманьнем ступені магістра (Master of Arts). Дзесяць студэнтаў з Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі ды Усходняй Эўропы атрымаюць стыпендыі, якія цалкам пакрыюць кошт навучаньня. 


Праграма спалучае тэорыю з навучаньнем практычным навыкам журналісцкай дзейнасьці. 

 

Кандыдаты маюць прадставіць: 

 

запоўненую ;
CV;
матывацыйны ліст;
фотаздымак;
копію пашпарту;
копіі дыплёмаў;
пацьверджаньне таго, што кандыдат мае не меней як год вопыту працы журналістам;
моўныя сэртыфікаты.

Заяўкі належыць дасылаць на адрас:

 

Deutsche Welle

DW-AKADEMIE

International Media Studies

Dr. Christoph Schmidt

53110 Bonn

GERMANY

 

Кандыдаты могуць даслаць адсканаваныя копіі дакументаў на электронны адрас [email protected] для праверкі. Стыпендыі будуць прадастаўляцца пасьля заканчэньня тэрміну падачы заявак. 

 

Апошні тэрмін падачы заявак — 31 траўня.