Сябры!

З 1 па 10 жніўня 2013 года далучайцеся да археалагічных раскопаў  у аграградку Крэва!

У гэтым годзе Мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак”   пад кіраўніцтвам Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі займаецца даследваннем легендарнага крэўскага Гарадзішча, якое раней датавалася 16 стагоддзем.

Першыя дні працаў дазволілі «састарыць» гістарычнае месца на 3-4 стагоддзі!

Давайце разам высветлім час першага паселішча на Крэўскае зямлі!

Гэта можа зрабіць кожны з нас!

Бярыце спальнік, намёт і добры настрой. Прыжыванне арганізавана ў межах валанцёрскага летніка на беразе мясцовага возера.

Кантактныя тэлефоны кіраўнічкі летніка:

+37529 5756947 (МТС), +37529 6266947(Вэл), Ганна.

Актуальную інфармацыю аб удзеле ў раскопах можна атрымаць таксама праз электронную пошту: [email protected]