мае прыемнасьць паведаміць пра  сваю  новую ініцыятыву на 2013 год. Бяручы пад ўвагу цэнзуру якой  падлягаюць  беларускія  аўтары  ў галіне  вышэйшай  адукацыі i  СМІ,  якія пішуць пра грамадзянскую супольнасьць у Беларусі,  Цэнтар  беларускіх  дасьледаваньняў жадае  даць  ім магчымасьць  падзяліцца сваімі   поглядамі, з мэтай  каб іх  галасы былі прысутныя  ў  публічнай сфэры. Цэнтар запрашае прапановы артыкулаў для публікацыі на яго  сайце  на тэмы зьвязаныя з сучаснымі  пытаньнямі  і мінулым дасьведчаньнем.  Артыкулы ня большыя за 1000 слоў будуць разгледжаныя ў наступным парадку:

1. Прапанова тэмы  рэдкалегіі;

2. Пасьля ўхваленьня тэмы, перасылка артыкулу на беларускай мове;

3. Перагляд і  ўхваленьне  рэдкалегіяй  артыкулу;

4. Пераклад Цэнтрам на ангельскую мову;

5. Публікацыя на беларускай і на  ангельскай  мове  на  сайце  

Кампэнсацыя аўтара, ў суме $50.00 US  за 250 слоў тэксту,  будзе перасланая пасьля атрыманьня і апрабаваньня  манускрыпту.

Аўтарскія правы  (Copyright) застаюцца ў аўтара,  які аднак дае права Цэнтру публікаваць артыкул на паперы калі  будзе такая магчымасьць.

Цэнтар плянуе публікаваць на сваім сайце прыкладна два артыкулы на месяц.

Просім прысылаць прапановы на адрас:  Dr. Maria Paula Survilla,  Executive Director, CBS: [email protected]