Міжнародная студэнцкая канферэнцыя “Еўропа 2013: Гуманітарныя навукі паміж мінулым і будучыняй” пройдзе ў Вільне 17-19 траўня 2013 года.

Тэматыка канферэнцыі

У межах канферэнцыі плануецца правесці наступныя секцыі:

  • Мова гуманітарных ведаў.
  • Праблемы станаўлення міжнароднага і еўрапейскага правапарадку.
  • Канстытуцыяналізм і прававыя інструменты абароны правоў чалавека ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
  • Mapping Knowledge.
  • Катэгорыі аналізу рэлігійнага жыцця ў гуманітарных і сацыяльных навуках.
  • Працэсы еўрапеізацыі ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: сацыяльна-палітычныя і эканамічныя аспекты.
  • Гуманітарныя веды і адукацыя.
  • Інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны – шлях да гуманітарнага пазнання.
  • History from below – гісторыя “знізу”.
  • Культурная спадчына ў кантэксце глабальных выклікаў сучаснасці.
  • Вобразы сучаснасці ў мастацтве.
  • Медыякультура: аналіз, інтэрпрэтацыя, крытыка.
  • (Не)актуальныя праблемы гендарнай тэорыі.
  • Крэатыўныя практыкі ў гарадской прасторы.
  • Дызайн і гуманітарныя веды: уяўленні аб дызайне на постсавецкай прасторы.
  • Псіхалогія як сацыяльная практыка.
  • Сучаснае грамадства: паміж індывідуалізмам, калектывізмам і практыкамі супольнасцяў.
  • Месца і роля Чалавека ў эканамічных і менеджарскіх канцэпцыях.

Працоўныя мовы канферэнцыі: англійская, нямецкая, беларуская, руская.

Як далучыцца?

Удзел у канферэнцыі – на падставе конкурсу.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 31 сакавіка 2013 года (калі вам патрэбная візавая падтрымка) альбо да 15 красавіка 2013 года (у выпадку калі віза вам не патрэбная) .

Запоўненую форму дашліце на адрас электроннай пошты: [email protected].

Вынікі конкурснага адбору будуць паведамленыя не пазней за 20 красавіка 2013 года.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых працаў.

Візавая падтрымка

Студэнты, якім неабходная візавая падтрымка, павінныя ў заяўцы пазначыць пашпартныя звесткі для атрымання візаў. Віза выдаецца бясплатна.

Пражыванне

Універсітэт пакрывае выдаткі на пражыванне ў Вільнюсе на перыяд правядзення канферэнцыі (17–19 траўня) для ўсіх удзельнікаў.

Неабходныя дакументы

Кантакты

Паводле