Напярэдадні сканчэньня пагромных нулявых  і пачатку непрасыпных дзясятых мы ўзялі ў палон мэгапапулярнага  беларускага пісьменьніка, лякалізаванага ў нейкім нямецкім партовым гарадку. Цяпер думаем — адпускаць яго назад, ці крыху памучаць…

 

26 сьнежня  ў кнігарні “Ў” — палонны Альгерд Бахарэвіч з палоннай  жонкай Ксеніяй. Напужаны аўтар,  ня ведаючы мераў нашай крыважэрнасьці, выказаў апошняе жаданьне –  паглядзець свой улюбёны кінафільм,  якім яны з жонкай бавяць  доўгія невыносныя вечары на  варожай чужыне. 

 

Апошняя экзэкуцыя  двухтысячных!!! 

 

Бахарэвіч у ролі аракула, каралеўскага блазна і чашырскага коціка!

 

У праграме:

 

— віно цераз край (нясіце з сабой — задарма мы можам толькі горычу накарміць);

 

— чорна-белае кінамастацтва;

 

-прадказаньні цяжкай рукой пісьменьніка;

 

— пераўвасабленьні;

 

— фантастыка;

 

— містыка;

 

— эклектыка;

 

— Ноеў каўчэг;

 

— барадатая жанчына.

 

Пачатак у 19.00. Уваход за неграшоўныя каштоўнасьці.

 

Нагадваем: уваход ТОЛЬКІ па паролях, колькасьць месцаў строга абмежаваная, сьпяшайцеся патрабаваць пароль па нумарах: +375299296821,  +375297025479

 

Уваход у маскарадных строях – забаронены!