У , якая штогод стварае спіс найлепшых універсітэтаў, толькі адзін беларускі ўніверсітэт — БДУ. Сёлета, як і год таму, універсітэт заняў пазіцыю паміж 501 і 550 месцам.

Упершыню рэйтынг QS ўзначаліў Масачусэцкі тэхналагічны інстытут. За ім ідзе Кембрыдж, які займаў першае месца на працягу некалькіх гадоў. Замыкае тройку Гарвард.


Лепшы расейскі ўніверсітэт у рэйтынгу, МДУ, згубіў некалькі пазіцый і заняў 116-е месца. Больш ніводная ВНУ з суседніх з Беларуссю краін не трапіла ў спіс лепшых 200.

398 месца заняў Варшаўскі ўніверсітэт, Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве трапіў у 450 лепшых. Віленскі ўніверсітэт знаходзіцца ў той самай групе 501–550, як і БДУ. Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт адсутнічае ў спісе. Затое ў ім ёсць Данецкі дзяржаўны ўніверсітэт з пазіцыяй, ніжэйшай за 600.

Пры складанні рэйтынгу ўніверсітэтаў свету QS ацэньвае навучальныя ўстановы па шасці крытэрам (у парадку змяншэння значнасці): рэпутацыя ў акадэмічным асяродку (гэта асноўны крытэр), стаўленне да выпускнікоў універсітэта з боку працадаўцаў, цытуемасць публікацый супрацоўнікаў ВНУ, суадносіны ліку выкладчыкаў і студэнтаў, а таксама адносная колькасць ва ўніверсітэце замежных выкладчыкаў і студэнтаў.

Рэктар БДУ Сяргей Абламейка некалькі разоў заяўляў аб жаданні пабачыць свой універсітэт у замежных рэйтынгах. Некалькі гадоў таму ніводны з найбольш аўтарытэтных рэйтынгаў не прыгадваў ніводны беларускі ўніверсітэт.

Выключэннем стаў рэйтынг , які складаецца гішпанскай даследчыцкай групай паводле вызначэння якасці вэб-старонак універсітэтаў. У 2011 БДУ ў гэтым спісе на 266 пазіцый, апынуўшыся на 1208 месцы.

Нядаўна Мінадукацыі , што збіраецца ацэньваць працу ВНУ у тым ліку і па іх пазіцыям у міжнародных рэйтынгах. Плануецца таксама стварыць унутраны рэйтынг універсітэтаў.