Viber, распрацаваны яшчэ 3 гады таму, дазваляе камунікаваць з дапамогай галасавой сувязі, тэкставых паведамленняў і абмену малюнкамі цалкам бясплатна. Патрэбны толькі мабільны інтэрнэт пад рукой, прычым не абавязкова Wi-Fi.

Насамрэч Viber прыдумалі ізраільскія бізнэсоўцы, якія да Беларусі маюць невялікае дачыненне. Затое ствараецца праграма ў Брэсце, дзе працуюць, калі верыць Bloomberg, «вымуштраваныя ў матэматыцы, фізіцы і іншым навуках маладыя энтузіясты». «У Viber каля 40 супрацоўнікаў у Беларусі, і ўсе яны мільярдэры ўжо цяпер — калі лічыць у мясцовых рублях», — .

Viber, распрацаваны яшчэ 3 гады таму, дазваляе камунікаваць з дапамогай галасавой сувязі, тэкставых паведамленняў і абмену малюнкамі цалкам бясплатна. Патрэбны толькі мабільны інтэрнэт пад рукой, прычым не абавязкова Wi-Fi.

Цяпер у аплікацыі болей за 100 мільёнаў карыстальнікаў. Гэты факт дазваляе стваральнікам праграмы называць яе «забойцам Skype»: маўляў, праграма зручнейшая за стары сэрвіс, прызначаны найперш для настольных кампутараў. Акрамя гэтага сэрвіс раздражняе мабільных аператараў, бо карыстальнікі замест тэлефанавання праз звыклы галасавы сервіс выкарыстоўваюць IP-тэлефанію.

Зрэшты, самі стваральнікі Viber пакуль не маюць ніякага прыбытку ад праграмы. Аднак яны не хаваюць: вялікія грошы атрымліваецца эканоміць дзякуючы наёму беларускіх праграмістаў. І інвестыцыям ананімнага золатаздабытчыка. «У Тэль-Авіве таленавіты праграміст абышоўся б у 130 000 зялёных у год», — кажа адзін са стваральнікаў праграмы Талман Марка. Гэтай самай сумы дастаткова, каб заплаціць адразу сямі беларускім спецыялістам. Зрэшты, менавіта гэта яны і робяць.

І не толькі яны. Адзначаецца, што паслугамі беларускіх праграмістаў-аўтсорсераў карыстаюцца сотні заходніх кампаній. Сярод іх «Кока-кола», Google, Siemens, Mercedes-Benz, Samsung, Bosch і іншыя буйныя кампаніі.

Цяпер каманда беларускіх распрацоўшчыкаў дарабляе версіі для пакуль яшчэ не ахопленых праграмай мабільных аперацыйных сістэм. Да ўжо падтрымліваемых iOS, Android, BlackBerry хутка дададуцца S40, Symbian і Bada.