05  траўня арганізацыйны камітэт сёмага Мінскага гей-прайда канчаткова зацвердзіў даты правядзення мерапрыемстваў фестывалю ў падтрымку талерантнага стаўлення да геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендараў у Беларусі. Фестываль будзе праходзіць у беларускай сталіцы з 30 жніўня па 12 верасня, публічная акцыя фэсту ў падтрымку роўных правоў адбудзецца 10 верасня, у другую суботу верасня, паралельна са святочнымі мерапрыемствамі Дня горада.

«Праводзячы публічную акцыю гей-прайда ў Дзень горада, мы хочам паказаць, што наша акцыя, насуперак думцы многіх, нічым не пашлейшая публічных акцый свята беларускай сталіцы. Калі ўлада не будзе перашкаджаць правядзенню Мінскага гей-прайда, мінчане і госці сталіцы змогуць разбіць шматлікія свае стэрэатыпы адносна геяў і лесбіянак, а таксама адпачыць і з цікавасцю правесці час на мерапрыемствах Мінскага гей-прайда 2011», — лічыць арганізатар Мінскага гей-прайда і кіраўнік праваабарончага ЛГБТ-праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка.