Міжнародны часопіс «Гасцінец». Лёд зрушыўся. Нарэшце атрымалі доўгачанае рэгістрацыйнае пасведчанне.

 

Адна паперка з гербавай пячаткай каштуе 800.000 рублёў.

Пра змест і планы выдання пакуль гаварыць не буду, каб не сурочыць, скажу толькі, што першы нумар амаль падрыхтаваны і часопіс будзе літаратурна мастацкім з рубрыкамі:

ПРОЗА,

ПАЭЗІЯ,

ПУБЛІЦЫСТЫКА,

ЛІТАРАТУРНАЯ КРЫТЫКА,

ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА,

ДРАМАТУРГІЯ,

ПЕРАКЛАДЫ,

АЎТАРСКАЯ ПЕСНЯ,

ПАРОДЫЯ, ГУМАР іншыя…

Выходзіціме на трох мовах: беларускай, украінскай і рускай.

Прашу аўтараў, у якіх маюцца адпаведныя тэксты, дасылаць адразу на емайл прымацаванымі вордаўскімі файламі. У дадатак дасылаць пра сябе «кароткія біяграфічныя звесткі» і фотаздымак.

Пакуль усё.