Рычарда Капусціна ўвесь свет ведае як Рышарда Капусьцінскага. Ён быў рэпарцёрам, публіцыстам, паэтам і фатографам. Правільна менавіта ў такой чарзе пералічваць ягоныя таленты.

Я разумею, відаць дзяўчынка на практыцы ці нядаўна прыйшла ў рэдакцыю. Памылкі ў журналістыцы, так сама як і ў іншых прафесіях, рэч нармальная. Ну, паблытала прозвішча, не разабралася, што да чаго… Бывае.

Пытанні да рэдактара. Але, магчыма, Аляксандар Кучынскі сваёй газэты не чытае?