7 кастрычніка ў адным з прыватных дамоў Брэста прайшла прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова «Ля дзікага поля».

Зборнік гістарычнай прозы вядомага пісьменніка выйшаў гэтым летам у сталічным выдавецтве «Логвінаў». У кнігу ўвайшлі дзесяць апавяданняў, выбраных амаль з усіх мастацкіх зборнікаў Арлова, і аповесць «Сны імператара».

Прэзентацыя прайшла ў нефармальнай атмасферы — амаль тры гадзіны аўтар адказваў на пытанні чытачоў і журналістаў пра творчасць і жыццё.

Фота Міланы Харытонавай,