У ЗША з 1991 году існуе праграма, якая ўяўляе сабой альтэрнатыву турэмнаму зняволенню. І нічога б не было дзіўнага, калі б яна не складалася з чытання класічнай літаратуры. Амаль дваццацігадовая гісторыя праграмы паказвае: большасць злачынцаў, якія дакрануліся да прыгожага пісьменства, не ідуць на паўторнае парушэнне закону.

Пачынальнікам праграмы “Мяняем жыцці праз літаратуру” (Changing Lives Through Literature (CLTL)) выступіў прафесар ангельскай мовы і літаратуры Роберт Ўокслер пры ўніверсітэце горада Мічыган. У якасці эксперыменту ён пераканаў свайго сябра суддзю Кейна запісаць 8 злачынцаў, якія перыядычна праходзілі праз рукі правасуддзя, на праграму чытання літаратуры пры ўніверсітэце. На дадзены момант такія праграмы працуюць у васьмі штатах ЗША, уключна з Тэхасам, Арызонай і Нью-Ёркам.

Цалкам артыкул чытайце