Беражліва захоўваецца ў фондах музея-сядзібы “Пружанскі палацык” цікавае выданне, якое звязана з імем таленавітага опернага спевака Міхася Забэйды-Суміцкага.

Гэта праграма яго першага канцэрта ў Празе.

Як вядома, Міхась Забэйда-Суміцкі (14.06.1900 – 21.12.1981) родам з вёскі Шэйпічы, што ў Пружанскім раёне. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1918). Ягоны лірычны тэнар гучаў у тэатрах Харбіна і Мілана, Познані і Прагі. Крытыкі ставілі яго поруч са славутымі мэтрамі сусветнага опернага мастацтва — Леанідам Собінавым, Цітам Скіпам, Энрыкам Карузам, Фёдарам Шаля-піным. Здабыў ён славу і як выканаўца народных песень, праз якія раскрываў асаблівасці беларускай нацыянальнай душы. Трэба адзначыць, што М. Забэйда-Суміцкі спяваў на 17 мовах свету і заўсёды на мове арыгінала. Усё сваё свядомае жыццё гэты самабытны спявак пражыў на чужыне, але ніколі не парываў духоўнай сувязі з Бацькаўшчынай.

Падрабязней чытайце