Пажар здарыўся ўначы з 1 на 2 ліпеня.

Хутар Шаблі на Валожыншчыне вядомы па шумных летніх фестывалях «Канцэрты на траве», «Пікнік.by», «Шаманы», «Beatles Shabli» і «Вольнае паветра».

Знаёмыя Уладзіміра Шаблінскага, якія гасцявалі ў доме, пакуль ён быў за мяжой, распалілі печ і пакінулі яе без нагляду. Гэта і стала прычынай пажару. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Уладальнік хутара Уладзімір Шаблінскі пакуль не каментуе здарэнне. Таксама невядома, ці будзе перанесены ў іншае месца фестываль «Вольнае паветра», запланаваны на 24 жніўня.