Праект помніка Льву Сапегу даўно гатовы, а грошай няма.


Збор сродкаў на помнік знакамітай гістарычнай асобе, канцлеру ВКЛ і слонімскаму старасту, Льву Сапегу распачаўся ў 2008 годзе. З гэтай мэтай на рахунак Слонімскага райвыканкаму, заведзены ў філіяле “Беларусбанку” былі пералічалі грошы ад прадпрыемстваў Слоніма, прыватных асобаў і прадпрымальнікаў.

Мінула пяць гадоў. Скульптарам Іванам Міско, які родам са Слонімшчыны, даўно распрацаваны праект помніка. Вось толькі куды падзеліся грошы? На гэтае пытаньне пакуль ніхто ня даў адказу, паведамляе на сваім сайце праваабарончая арганізацыя «Вясна».

Ні супрацоўнікі слонімскага філіялу “Беларусбанку”, ні супрацоўнікі райвыканкаму ня могуць знайсьці тых грошай. Атрымліваецца, што рахунак райвыканкама існуе, а сродкаў няма. Хоць вядома, што слонімцы даволі актыўна пералічвалі грошы на помнік знакамітаму земляку.

Паводле spring96.org