Заўважнай падзеяй на айчынным музычным рынку можна з упэўненасьцю назваць выхад DVD-дыска “Зрабі сам” ад беларускага гурта IQ48. Вось што пра ідэю гэтай кружэлкі распавядае адзін з удзельнікаў гурта Яўген Бузоўскі: «Хацелася стварыць нешта арыгінальнае, што мы раней не рабілі, бяз драйвавых гітараў, паказаць, як песьні ў нашым выкананьні гучаць у акустычным варыянце». Што тычыцца назвы новай працы гурта IQ48, то яна адлюстроўвае імкненьне музыкантаў “зрабіць самім” вартасны прадукт, прадставіць своеасабілвы handmade, які б мог зацікавіць аматараў і прыхільнікаў музыкі гэтага гурта, і адначасова, які б прадставіў каманду ў новай іпастасі – акустычнай. Відэа можна бесплатна спампаваць на сайце гурта ().

Падрабязную рэцэнзію на DVD-дыск «Зрабі сам» можна прачытаць