Пабачыў свет беларускамоўны зборнік нарысаў «Беларусь для пачаткоўцаў: ад разумення да дзеяння».

Зборнік уключае ў сябе чатыры невялкія асобня кніжкі, якія былі падрыхтаваны і выдадзены ў розныя гады ў агульнай серыі «Беларусь для пачаткоўцаў», але на рускай мове. Гэта такія кнігі аўтарства Уладзіміра Мацкевіча, Таццяны Вадалажскай і Андрэя Ягорава, як «Станаўленне і развіццё супольнасцей» (2007), «Якасць і лад жыцця ў Беларусі» (2008), «Станаўленне нацыі ў Беларусі: ад падданства да грамадзянства» (2009) і «Пераацэнка каштоўнасцей у культуры і гісторыі Беларусі» (2010). У прапанаваных кнігах распрацоўваюцца тэмы развіцця супольнасцей, якасці і ладу жыцця, пераацэнкі каштоўнасцей у гісторыі і культуры Беларусі, а таксама грамадзянскасці і грамадзянскай адукацыі.

Мэта серыі «Беларусь для пачаткоўцаў» — прадумаць важныя для развіцця краіны тэмы «тут і цяпер», у Беларусі, з уключэннем усіх абставінаў і кантэкстаў, усіх суб’ектаў і пазіцый. Кнігі прапануюць разам з аўтарамі арганізаваць сваё мысленне, а затым і дзейнасць у тых ці іншых сферах.

Зборнік будзе цікавым для даследчыкаў і практыкаў, якія займаюцца развіццём Беларусі.

Па пытаннях набыцця друкаванага выдання зборніка звяртайцеся, калі ласка, на адрас электроннай пошты: [email protected].

Электронную версію зборніка можна спампаваць у раздзеле нашага сайта.