Ад 9 студзеня 2013 г. можна набыць спецыяльны дадатак (гістарычны дапаможнік) польскага тыднёвіка «Polityka» прысвечаны 150-годдзю паўстання.


Такія гістарычныя дапаможнікі з’яўляюцца спецыяльнасцю тыднёвіка і зазвычай напісаныя для шырокага кола чытачоў, але прафесійнымі гісторыкамі.

Варта звярнуць увагу на тое, што паўстанне апісваецца амаль выключна ў межах «Кангрэсавага каралеўства», практычна няма згадак пра падзеі на Беларусі, Літве ці Украіне (ёсць толькі невялікія згадкі пра гэтыя землі ў раздзеле пра русіфікацыю), няма таксама згадак пра Каліноўскага, няма ягонага партрэта. Такім чынам, з масавай польскай свядомасці Каліноўскі практычна выключаны і калі глядзець на гэтае выданне — нават і не патрэбны.