У пасольстве Швэцыі ў Менску пацьвердзілі, што пасол Швэцыі Стэфан Эрыксан быў высланы з Беларусі. Эрыксан зараз знаходзіцца ў Швэцыі.
17:20 Польская амбасада ў асобе дарадцы амбасады Паўла Марчука ведае пра высылку зь Беларусі амбасадара Эрыксана. Ніякіх камэнтароў на гэты конт пакуль не дае. На пытаньне, ці могуць амбасадары ЭЗ разам пакінуць Беларусь, як гэта было ў выпадку высылкі польскага амбасадара, сп. Марчук адказаць адмовіўся.

17:05 Паведамленьне пра высылку амбасадара МЗС Швэцыі атрымала ў сераду, 1 жніўня. Спадар Стэфан Эрыксан знаходзіцца ў Швэцыі. Ён не даступны да камэнтароў.

Кіраўнік прэс-офісу ня бачыць сувязі паміж высылкай швэдзкага амбасадара і «мядзьведжым дэсантам». Ён таксама лічыць, што гэты канфлікт тычыцца не прыватна асобы спадара Эрыксана, а стасункаў паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Швэцыя.

Невядома, ці зьявіўся ў Беларусі новы амбасадар Швэцыі.

17:00 Часова павераны ў справах Швэцыі ў Беларусі Ён Брантэ паведаміў «Свабодзе», што на момант рашэньня МЗС аб высылцы Эрыксана самога амбасадара не было ў Беларусі: «У МЗС Беларусі выклікалі мяне. Але я б не хацеў камэнтаваць гэтай падзеі, вам трэба зьвяртацца ў МЗС Швэцыі».

Кіраўнік прэс-службы МЗС Швэцыі паведамляе: «Спадар Більд, міністр замежных спраў Швэцыі, заявіў, што рэакцыя беларускіх уладаў — гэта злачынства супраць усіх нормаў стасункаў паміж дзяржавамі. Мы вырашылі не прымаць новага беларускага амбасадара ў Швэцыі. Мы вырашылі адмовіць у працы двум супрацоўнікам беларускай амбасады ў Стакгольме».

16:35 Тым часам прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных сказаў:

«Я магу сказаць цалкам дакладна, што яго ніхто не высылаў, а больш падрабязнае тлумачэньне я магу даць хвілін праз 40».

Паводле непацьверджанай інфармацыі, беларускі пасол Андрэй Грынкевіч таксама пакінуў Швэцыю.

Міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більт на сваёй старонцы ў Твітэры , што беларускія ўлады выслалі з краіны швэдзкага амбасадара Стэфана Эрыксана: «Рэжым Лукашэнкі выслаў амбасадара Швэцыі з-за яго падтрымкі правоў чалавека. Абуральна».

«Мы сказалі, што новы пасол Беларусі ў Швэцыі не пажаданы, і папрасілі іншых двух дыпляматаў Беларусі пакінуць краіну», — таксама Більд. Усяго ў амбасадзе Беларусі ў Швэцыі працуе пяцёра дыпляматычных работнікаў.

Дэпутат швэдзкага Рыксдагу Крысьціян Хольм камэнтуе ў інтэрвію Радыё Свабода:

«Пасла выгналі па абвінавачаньні ў празьмернай падтрымцы апазыцыі. Насамрэч, ён проста рабіў сваю працу і выконваў задачы швэдзкай палітыкі. Мы выступаем за свабоду і правы чалавека. Стэфан Эрыксан зьяўляецца добрым амбасадарам. Амбасадары ў Швэцыі сустракаюцца з нашай апазыцыяй, і гэта абсалютна нармальна. Гэты крок рэжыму Лукашэнкі надалей ізалюе Беларусь ад астатняга сьвету. Мне шкада народ Беларусі, які пакутуе ад дзеяньняў Лукашэнкі».


31 ліпеня газэта адміністрацыі прэзыдэнта «Советская Белоруссия» асобу Стэфана Эрыксана ў зьвязку з «дэсантам» швэдзкіх плюшавых мядзьведзікаў. Газэта закінула Эрыксану тое, што яго асоба «весьма необычна», бо ён «валодае беларускай мовай і актыўна яе выкарыстоўвае».

Чытаце таксама: