Гэта цалкам імаверна. Гэтак жа, як і для Enrique Iglesias, Evanescence, Rammstein, Eminem, Roxette, Lady Gaga і яшчэ многіх сусьветных зорак. Іхнія песьні зьявіліся па-беларуску на старонцы .

 

Пераклады можна сьпяваць пад музыку. Гэта падарунак аматарам і майстрам, якія хацелі б парадаваць і ўразіць публіку. Вы можаце гэта зрабіць і са сцэны, і безь яе, можна на сьвяце – вясельлі ці карпаратыве – а можна і проста ў лазьні (ёсьць адпаведны рэпэртуарчык – Modern Talking, Elton John, опэрныя творы – Adagio і інш.).

Аматары роздуму ацэняць глыбокія кампазыцыі – прыкладам, творы Enigma, Sting, Bjork. Героям у душы спадабаюцца Nightwish, Falco, Tina Turner. Старэйшае пакаленьне нарэшце даведаецца, пра што спьявалі Beatles, Scorpions, Al Bano & Romina Bauer, Abba, Joe Dassin і яшчэ шмат іншых. Рытм па-беларуску “задрэнчыць” тых, хто любіць таньчыць – ад Lambada (Kaoma) і Final Countdown (Europe) да Lady Gaga. І ўсе-ўсе-ўсе падхопяць, калі Вы зацягнеце гіт усіх часоў і народаў – “Гатэль Каліфорнія” (Hotel California) ад Eagles або “Дазвольце засьпяваць мне” (Lasciate mi cantare) ад Toto Cutugno!

Асобны падарунак хлопцам да 27 – “Цяпер ты ў арміі” (You’re in the army now) ад Status Quo. А сэкс-сымбалі могуць скарыстацца прыцягальнасьцю песень Celine Dion, Anggun (“Здымі ўсё”), Alizee, гульлівай Aqua (“Цацка Барбі”), Rednex (“Быць у тваіх руках” — Hold Me for a While) ды іншых.

Практычна ўсё, што ўзыходзіла на вяршыню сьпеўнага небасхілу, ёсьць на пляцы spiavaj.by. Ужо сёньня лік ідзе на трэцюю сотню гітоў. Некаторыя песьні вядомыя толькі ў замежжы (прыкладам, сьмешны “Кілер” ад польскага гурта Elektryczne gitary) – але, на думку стваральнікаў, такія песьні могуць хутка стаць папулярнымі і ў нас.

Гэтую некамэрцыйную старонку стварылі аматары ў каардынацыі з кампаніяй “Праўны пераклад”. Вы таксама можаце дасылаць пераклады сваіх улюбёных песень – на [email protected] – і станавіцца поруч са знакамітасьцямі!

Завітайце і засьпявайце — www.spiavaj.by!

© Прыватнае прадпрыемства «Праўны пераклад» (УНП 590944824)