Для каго: выпускнікі ВНУ, магістры, дактаранты

Дзе: Бэльгія

Калі: кастрычнік 2012 – кастрычнік 2013

Фінансавыя ўмовы: стыпендыя

Дэдлайн: 15/02/2012

VIB прапануе 8 стыпендый для біелагаў і медыкаў. Даследчыкі VIB працуюць 
у сферы малекулярнай біялогіі, клетачнай біялогіі, біялогіі развіцця, 
структурнай біялогіі, біялогіі раслінных сістэм, генетыкі, біяхіміі і 
мікрабіялогіі. Дасдедчы цэнтар VIB заходзіцца ў самым сэрцы Еўропы, у 
Фландрыі, Бельгіі.

Апошні тэрмін падачы заяўкі 15 лютага 2012.

Да удзелу не дапускаюцца грамадзяне Бельгіі, ці асобы, якія пражываюць у Бельгіі. 

Кандыдаты павінны мець дыплом універсітэту, ці яго эквівалент, які дазваляе прымаць удзел у доктарскіх праграмах у Фламанскім універсітэце. Гэта азначае, што апліканты мусяць скончыць 5 гадоў навучання ва ўніверсітэце, ці эквівалент па біялогіі, біяхіміі, біятэхналогіі, фізіцы, энжынерыі, хіміі і роднасных дысцыплінах. У асноўным гэта тычыцца магістрантаў. Кандыдаты, якія атрымаюць ступень да ліпеня 2012 года, могуць таксама ўдзельнічаць у конкурсе. Перавага будзе аддадзена кандыдатам ва ўзросце да 28 год.

Стыдэнты-медыкі могуць таксама удзельнічаць.

Вынікі тэсту GRE (Graduate Record Examination) не з’яўляюцца абавязковымі але будуць плюсам.

Для камунікацыі ва ўсіх лабараторыях выкарыстоўваецца ангельская мова. Таму, кандыдаты павінны ей выдатна  валодаць. Моўныя тэсты па валоданню ангельскай мовай, такія як TOEFL не з’яўляюцца абавязковымі, але вельмі рэкаамендаваныя да здачы.

Каб падаць заяўку неабходна папярэдне абраць адзін з 37 праектаў ()  запоўніць аплікацыйную форму () , дадаць:
—    дыплом аб заканчэнні універсітэту
—    дыплом магістратуры (пры наяўнасці)
—    вынікі тэстаў (пры наяўнасці)
—    выпіску аб адзнаках.
—    2 рэкамендацыйных ліста.

Падрабязней