Шаноўныя сябры! Рэдакцыя часопіса «» прапануе вашай увазе апошні распродаж у адыходзячым 2015 годзе. Скарыстаўшыся аказіяй, вы можаце набыць найлепшы падарунак сваім блізкім і сябрам на Каляды і Новы год, які будзе служыць ім верай і праўдай доўгія часы.

У рамках расподажу можна набыць:

5-2008 5-2008

Цэнтральная тэма нумара — Беларусь пад нямецкай акупацыяй. У выданні ўпершыню змешчана каля паўтысячы ўнікальных фотаздымкаў з часоў апошняй нямецкай акупацыі. Друкуюцца таксама каляровыя нацысцкія прапагандысцкія плакаты на беларускай мове. Сярод публікацый адзначым даследаванні “Горад Менск пад нямецкай акупацыяй (1941—1944)”, “Праваслаўная царква ў Беларусі за нямецкай акупацыяй (1941—1944)”, “Антысэмітызм у савецкім партызанскім руху на прыкладзе Беларусі (1941—1944)”, “Аналізуючы крах: новы погляд на апэрацыю «Баграціён»”, “30-я вафэн-грэнадзёрская дывізія Вафэн СС”. Сярод аўтараў нумара —Леанід Рэйн, Леанід Смілавіцкі, Гюнтар Бішаф, Петэр Кляйн, Вільгельм Мозэль, Увэ Гартэншлегер і інш.

Змест

Прапанова – 1 асобнік.

Цана – 299 тыс.


 

7-8-2010 7-8 – 2010  «Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі»

ПРАДАДЗЕНЫ

Яшчэ адзін «ваенны» нумар, які не выпадкова атрымаў агульную назву «Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі».
Сярод публікацый: «Новая Эўропа» ў нацыянал-сацыялісцкай прапагандзе. Даследаванне на прыкладзе акупаванай Беларусі (1941—1944), «Дзейнасць радыёстанцыі «Менск» у 1941—1944 гг. у кантэксце агульнай прапагандысцкай палітыкі немцаў у акупаванай Беларусі», «Стэнаграма нарады вышэйшага кіраўніцтва Генэральнай акругі Беларусь (Менск, 8—10 красавіка 1943 году) (архіўная публікацыя на 215 старонак з амаль тысяччу камэнтароў Сяргея Жумара), «З актаў гаўляйтара Кубэ», «Lebensunwertes Leben»: лёс пацыентаў псыхіятрычных клінік Беларусі ў 1941—1944 гг.», «8 траўня 1943 г. у памяці жыхароў вёскі Налібакі».

Змест

Прапанова – 1 асобнік.

Цана – 199 тыс.


 

1-2-2014 1-2 – 2014 «Гісторыя Беларусі XIX ст. у мемуарах»

ПРАДАДЗЕНЫ

У матэрыялах нумара адлюстраваныя разнастайныя нюансы штодзённага жыцця грамадства ХІХ ст. і змены, якія ў ім адбываліся. Пры гэтым пад увагу ў той ці іншай ступені патрапілі практычна ўсе тагачасныя сацыяльныя пласты і катэгорыі: вышэйшая арыстакратыя, сярэдняя і дробная шляхта, мяшчане, духавенства, прыгонныя сяляне, прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў і інш. Сярод аўтараў нумара – Вольга Гарбачова, Іна Соркіна, Сяргей Токць, Аляксандр Радзюк, Анатоль Сцебурака і іншыя.

Змест

Прапанова – 1 асобнік.

Цана – 109 тыс.


 

79894e1fe0a4ef6d7e048241baec2ad7 4-2014. «Архітэктурная спадчына: гісторыя разбурэнняў і рэканструкцый»

Нумар цалкам прысвечаны разгляду сучаснага стану рэчаў, які склаўся ў Беларусі з аховай архітэктурных помнікаў, і спробаў, скіраваных на яго паляпшэнне. Сярод аўтараў нумара – Сяргей Харэўскі, Ірына Лаўроўская, Валера Руселік, Сцяпан Стурэйка, Таццяна Вадалажская і многія іншыя даследчыкі і грамадскія актывісты як са сталіцы, так і з рэгіёнаў.

Змест

Прапанова – 2 асобнікі.

Цана – 149 тыс.


 

5-2014АRCHE 5-2014. «Сяргей Пясэцкі. Жыцьцё раззброенага чалавека»

У нумары ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову друкуецца раман вядомага польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага «Жыццё раззброенага чалавека». Паводле ўспамінаў пісьменьніка, гэты раман ён сам лічыў нават больш вартым за знакамітага «Каханка Вялікай Мядзьведзіцы».
Сярод аўтараў нумара — Юлій Каралёў, Цімафей Акудовіч, Крысціян Ганцэр, Себасцьян Штопэр, Аляксандр Фрыдман, Фелікс Акерман, а. Андрэй Крот, Сцяпан Стурэйка, Сяргей Астанковіч, Паліна Скурко.

Змест

Прапанова – 1 асобнік.

Цана – 199 тыс.


 

1421043227.6468vokladКніга магістрата места Полацка 1727 г. / А.М. Латушкін, М.Дз. Макараў – Беласток: Беларускае навуковае таварыства. Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2012. – 406 с..

Значэнне Полацка для гісторыі нашай краіны цяжка пераацаніць. У XV—XVIII стст. ён быў адным з найбуйнейшых местаў не толькі Беларусі, але і ўсяго Вялікага княства Літоўскага. Гісторыя гэтага старажытнага палітычнага і эканамічнага цэнтра паўночнай Беларусі ўжо некалькі стагоддзяў прыцягвае ўвагу даследчыкаў. Аднак, нягледзячы на значную колькасць апублікаваных навуковых прац, можна ўпэўнена сцвярджаць, што асобныя перыяды мінулага Полацка вывучаныя недастаткова. Адным з фактараў, якія стрымліваюць развіццё даследаванняў па гісторыі места першых трох чвэрцяў XVIII ст., з’яўляецца тое, што дакументальная спадчына полацкага магістрата гэтага часу, нягледзячы на яе адносна добрую захаванасць, практычна не публікавалася і дагэтуль застаецца па-за ўвагай навуковай грамадскасці.

Змест

Прапанова – 1 асобнік.

Цана – 149 тыс.


 

Вокладка_Лойка_01Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час: зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаных памяці Паўла Лойкі / навук. рэд. В. А. Варонін. — Смаленск: Інбелкульт, 2013. — 156 с. Наклад 100 асобнiкаў.

У зборніку змешчаныя артыкулы, у якіх разглядаюцца розныя аспекты айчыннай і сусветнай гісторыі эпохі Сярэднявечча і Ранняга Новага часу. Асаблівая ўвага нададзена дыскусійным і маладаследаваным аспектам развіцця беларускіх зямель у першыя дзесяцігоддзі існавання Рэчы Паспалітай. Зборнік прысвечаны памяці вядомага беларускага гісторыка Паўла Лойкі. Для гісторыкаў і аматараў айчыннай мінуўшчыны.

Змест

Прапанова – 1 асобнік.

Цана – 149 тыс.


 

1418803405.5267архееКрыўя-Беларусь у мінуласьці. Гістарычныя творы / Ян Станкевіч ; — Выданьне другое, папраўленае. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 769 c.

Зборнік гістарычных даследаванняў вядомага беларускага дзеяча Яна СтанкевічаУ том увайшлі гістарычныя творы Яна Станкевіча (1891—1976),напісаныя паміж 1930 і 1976 гадамі. Пераважная бальшыня апублікаваных твораў была раней недаступная беларускаму чытачу. Сярод публікацый: «Курс гісторыі Крывіі–Беларусі» (Прага, 1941), «Крыўя–Беларусь у мінуласьці» (Менск, 1942), «Кароткі начырк гісторыі Крывіч–Беларусі» (Нью-Ёрк, 1950-1953), «Савецкае хвальшаваньне гісторыі Беларусі» (Мюнхен, 1958), «Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы–Беларусі» (Нью-Ёрк, 1978).

Змест

Прапанова – 1 асобнік.

Цана – 199 тыс.


 

arche150305_12Гістарычныя творы / Ян Станкевіч ; — Выданьне першае. – Менск, ІП Зьміцер Колас, 2003. — 769 c.

Першае выданне зборніка гістарычных даследаванняў вядомага беларускага дзеяча Яна СтанкевічаУ том увайшлі гістарычныя творы Яна Станкевіча (1891—1976),напісаныя паміж 1930 і 1976 гадамі. Пераважная бальшыня апублікаваных твораў была раней недаступная беларускаму чытачу. Сярод публікацый: «Курс гісторыі Крывіі–Беларусі» (Прага, 1941), «Крыўя–Беларусь у мінуласьці» (Менск, 1942), «Кароткі начырк гісторыі Крывіч–Беларусі» (Нью-Ёрк, 1950-1953), «Савецкае хвальшаваньне гісторыі Беларусі» (Мюнхен, 1958), «Нарысы зь гісторы Вялікалітвы–Беларусі» (Нью-Ёрк, 1978).

Змест

Прапанова – 1 асобнік.

Цана – 149 тыс.


Згаданыя вышэй выданні можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected] або пазваніўшы на тэлефон (29) 5507969. Цана кожнага выдання (не ўключаючы кошту дастаўкі) пазначана непасрэдна пры кожнай пазіцыі. Дастаўка аднаго выдання, у залежнасці ад яго вагі, можа каштаваць ад 40 тыс. рублёў. Пры замове камплекта выданняў цаной ад 300 тыс. дастаўка робіцца за наш кошт. Магчымы самавываз з станцыі метро Каменная горка – у такім выпадку не давядзецца плаціць за дастаўку.

Замаўляючы выданні, у полі «Тэма» пазначайце «Рэдкія выданні». У лісце, акрамя пераліку патрэбных выданняў, трэба пазначыць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, і тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Спосабы дастаўкі замовы – кур’ерская дастаўка (толькі Менск і ваколіцы), паштовая перасылка або самавываз (станцыя мэтро Каменная горка). Каб пазбегнуць непаразуменняў, замаўляючы выданні ў рамках распродажу ў электронным лісце ці тэлефонным званку разам з інфармацыяй пра колькасць замоўленых пазіцый пазначайце спосаб дастаўкі.