Зноў сталі даступныя ўсім ахвотным пяць кніг па гісторыі і культуры Беларусі, якія выдаваліся нашым выдавецтвам раней, але ўвесь наклад якіх быў хутка вычарпаны:

1) (346 старонак)

У зборнік аднаго з заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады і беларускай дзяржаўнасці Антона Луцкевіча (1884—1942) уключаныя яго найбольш вядомыя творы, прысвечаныя гісторыі беларускага руху.

Поўны змест выдання даступны .

 

 

2) (142 старонкі)

Кніга прысвечана гісторыі аднаго з польскіх гарнізонаў на польска-савецкай мяжы, які існаваў у міжваенны перыяд. У той жа час яны з’яўляецца і фрагментам гісторыі Івянецкага краю. Паводле аўтара, гэта «аповед аб свеце, які хоць і не ідэальны, але абуджае сёння ў нас сантыменты і сімпатыю». Гэтая кніга не ёсць аповедам пра вялікую палітыку, вялікія бітвы, ці, нарэшце, пра вялікія падзеіх. Гэта аповесць пра малое мястэчка і яго пушчанскія ваколіцы, а таксама пра тых людзей, каму тут выпала жыць, служыць і працаваць.

Поўны змест выдання даступны .

 

3) (287 старонак)

Кніга прысвечана сучаснай моўнай сітуацыі, якой адзначаецца памежны з Беларуссю Краслаўскі раён Латвійскай Рэспублікі. Функцыянаванне беларускіх гаворак паказана на фоне іншых распаўсюджаных там моваў, улічваючы ўсе пакаленні інфармантаў. Гэта забяспечыла больш шырокі погляд не толькі на сучасную сацыялінгвістычную сітуацыю ў Краслаўскім раёне, але і прасочванне яе з перспектывы амаль усяго ХХ стагоддзя. У працы прадстаўлена таксама шмат праблем, якія не адносяцца непасрэдна да мовы і сацыялінгвістычнай сітуацыі беларускай супольнасці, што пражывае там.

Поўны змест выдання даступны .

 

4) (404 старонкі)

Факсімільнае перавыданне слоўніка, які быў першым з краёвых слоўнікаў часоў беларусізацыі 1920-х гг., створаных у выніку масавай краязнаўчай работы.  Слоўнік складаецца з 9703 слоў, зафіксаваных у 591 населеным пункце былой Віцебскай акругі.

 

 

5) (332 старонкі)

Факсімільнае перавыданьне слоўніка, падрыхтаванага на працягу 1927 г. настаўнікам Навасёлкаўскай школы Пухавіцкага раёна Мікалаем Шатэрнікам (1890—1934). Налічвае каля 9 тысяч слоў.

 

Любое з гэтых выданняў (а таксама шматлікія іншыя, якіх даступны на сайце ) можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected] або патэлефанаваўшы на нумар +375(29)5507969. У лісце трэба, акрамя пераліку замоўленых выданняў, падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі. Па Мінску магчымая кур’ерская дастаўка або самавываз.

Пры замове камплекта выданняў ад 3 асобнікаў дастаўка робіцца за наш кошт па рэдакцыйнай цане на кожны паасобнік (на варунках самавывазу).


Гл. таксама: