Тэма канфлікту з нашай усходняй суседкай стала надзвычай актуальнай не сёння і не ўчора. Смяротная небяспека з Усходу вісіць над Беларуссю вось ужо шмат стагоддзяў. Разумеючы гэта і ідучы насустрач шматлікім просьбам нашых чытачоў, рэдакцыя «» перавыдала прарыўнае даследаванне гісторыка з Варшаўскага ўніверсітэта, доктара Конрада Бабятынскага.

Яно прысвечана трагічнаму эпізоду т.зв. невядомай вайны сярэдзіны XVII ст., калі ўпершыню ў гісторыі маскоўскае войска захапіла ўсе этнічна беларускія землі з Смаленскам, Менскам, Гародняй і Вільняй, якая пала ўвосень 1655 г. Гэта быў першы этап вялікай вайны, якая працягвалася ў 1654—1667 гг. і завяршылася толькі Андрусаўскім замірэннем 31 студзеня 1667 г.

Кніга мае ілюстраваная дзясяткамі ілюстрацй: 10 картамі з пазначэннем збройных сутачак маскоўскага і літоўскага войскаў, а таксама выявамі ваяроў, што бралі ўдзел у вайне.

Кнігу можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected]. Пры замове ў полі «Тэма» пазначайце «Ад Смаленску да Вільні», а таксама свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, і тэлефон для камунікацыі.

Поўны змест кнігі даступны .