Не магу не падзяліцца цудоўным малюнкам (мастак Павел Татарнікаў) Навагрудскага замка з кнігі Алеся Краўцэвіча «Рыцары і дойліды Гародні».

На малюнку бачны драўляны касцёл, пабудаваны Вітаўтам у 1395 годзе на месцы паганскага капішча.

У цэнтры замка стаіць Царква Святога Міхала, якая існавала ўжо ў 14 ст. Паміж Шчытоўкай і Касцельнай вежай стаіць двухпавярховы палац, пабудаваны ў сярэдзіне 14 ст. і які існаваў да сярэдзіны 17 стагоддзя. Злева ад замка бачны так называемы «малы замак».

Цалкам ілюстрацыі да кнігі гл. .