На шчасце ўключыў праз нейкае «не хачу» познім вечарам тэлевізар у нумары чарнігаўскага гатэлю. І адразу наткнуўся на перадачу Савіка Шустэра пра падзеі ў Радзе Украіны.

Неперадавальны вольны дух. Ціхі-ціхі, амаль што непрыкметны Савік. І толькі калі наступіў пік перадачы – фізічная сутычка, не бойка, а штурханне (з мэтай паваліць апанента), Савік становіцца паміж непрымірымымі дэпутатамі і доўга сіліцца развесці людзей Януковіча і Цімашэнкі.

Прадмет жорсткіх дэбатаў – мова. Каманда Януковіча хоча надаць мацнейшы статус рускай. Супернікі вінавацяць іх: улада не здолела зрабіць нічога карыснага ў эканоміцы і сацыяльнай сферы, а таму ўзбуджае грамадзян балбатнёй аб заняпадзе рускай мовы.

Не адразу схопіш сутнасць праблемы. Савік вядзе перадачу на рускай мове і кажа, што не адчуваў і не адчувае з-за гэтага аніякай дыскрымінацыі. З яго слоў 100 адсоткаў апытаных (хто і дзе каго апытваў, не зразумела) лічаць, што памкненні кодлы Януковіча прыніжае стан украінскай мовы.

Справа нават не ў моўнай праблеме Украіны (яна ад свайго не адрачэцца, як бы Расія не стымулявала калатннечу) , а ў моцы духу свабоды. увесь вечар — свята цудоўнай тэлежурналістыкі.

У дзікім кантрасце паведамленне з Радзімы: а хто тут паднімает праблему языкоў, у нас ужэ фсё даўно рэшано. Усё рашано – і амаль што знішчана.

Туга.