Знайшоў некаторыя раней адсутныя біяграфічныя зьвесткі пра жыцьцё беларускага каталіцкага сьвятара візантыйскага абраду а. Вячаслава Аношкі, якія зьмясьціў у Вікіпэдыі.
Вацлаў Аношка, Вячаслаў Аношка ( в. (сёньня — Заводзкаслабодзкі с/с Магілёўскай вобл. — , , гміна Пясэчна Мазавецкага ваяводзтва, ) — беларускі каталіцкі сьвятар бізантыйскага абраду.

Сям’я

Паходзіў з заможнай беларускай каталіцкай сям’і з уніяцкімі каранямі з в. Паплаўшчына пад Быхавам. Бацька — Якуб, сын Пятра Аношка, нарадзiўся ў 1873 годзе, мацi — Камiлiя, дачка Язафата Аношка, 1875 г. нар. Сям’я Аношкаў зьяўлялася парафіянамі рыма-каталіцкага касьцёла ў . Бацьку сьвятара Якуба Аношку 13 кастрычніка 1938 году расстралялі ў Менску як “удзельніка шпіёнскай дывэрсійнай рэзыдэнтуры”.

Адукацыя і духоўная фармацыя

Атрымаў гімназійную адукацыю. Вучыўся ў Менскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі пасьля эвакуацыі яе ў Кельцы (Польшча).

Высьвячаны на каталіцкага сьвятара лацінскага абраду біскупам Пінскім у .

Яшчэ падчас навучаньня ў сэмінарыі зацікавіўся справай адраджэньня Уніі. У 1924 годзе студыяваў тэалёгію ў . У 1924, падчас студыяў у , Вацлаў Аношка на пэўны час выязджаў у Галічыну, у грэка-каталіцкі манастыр ва , дзе атрымаў усходнюю фармацыю. У 1926 годзе, пасьля падрыхтоўкі ва атрымаў права на служэньне ва ўсходнім абрадзе. У Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі ён першы перайшоў на ўсходні абрад.

Душпастырская праца

Напачатку працаваў вікарыем ў рымска-каталіцкай парафіі ў , а таксама працаваў там школьным прэфэктам. У Ляхавічах адразу засьведчыў сваю беларускасьць, заахвочваючы вернікаў, асабліва дзяцей і моладзь, да споведзі на роднай мове, каб яны не саромеліся ды не цураліся беларускай мовы ў сваім штодзённым жыцьці.

З году а. Вацлаў Аношка служыў уніяцкай парафіі ў мясцовасьці ў каля , куды шматразова прыязджаў прапаведаваць на місіі ягоны сябар — беларускі каталіцкі сьвятар . Працуючы сярод вернікаў славяна-бізантыйскага абраду, сваё лацінскае імя а. Аношка падаваў ва ўсходняй форме — Вячаслаў і гэтак яго заўсёды называлі вернікі-ўніяты.

У Альпені ён пабудаваў грэка-каталіцкую капліцу сьв. Язафата, арганізаваў сялянаў на асушэньне забалочаных зямель, стварыў аркестар, у якім было 16 духавых інструментаў, які граў на царкоўных сьвятах і іншых урачыстасьцях. Больш за 10 чалавек з уніяцкай парафіі ў Альпені пад яго уплывам пайшлі вучыцца ў малыя семінарыі ў і . Праводзіў актыўную і пасьпяховую місійную дзейнасьць, заснаваў таксама яшчэ адну ўніяцкую парафію на Століншчыне на .

Беларускі каталіцкі сьвятар усходняга абраду а. , вядомы таксама як беларускі пісьменьнік Вінцук Адважны, пасьля таго, як асабіста пабываў у Альпені і пазнаёміўся з душпастырскай працай айца Вячаслава Аношкі, прысьвяціў яму паэму “Унія на Палесьсі” (Альбярцін, 1932).

З да году служыў у каталіцкай парафіі славяна-бізантыйскага абраду ў на Наваградчыне, дзе стварыў выдатны царкоўны хор (некаторыя з харыстаў пазьней нават трапілі ў хор ).

Асабіста жыў вельмі сьціпла, а часам нават бедна — усё імкнуўся аддаць людзям і, асабліва, дзецям. “Хоць у афіцыйна ён ня быў манахам, аднак у прыватным сваім ладзе і ў публічным жыцьці — у сэнсе самаахвярнасьці — перавышаў усякіх асцэтаў. Нічога не ўважаў за сваё: найбольш патрэбную сабе рэч ён без ніякага сумніву і з радасьцяй аддаваў другім. […] Можна быць пэўным, што Хрыстовы іспыт на Божым Судзе выпадзе Аношцы роўна зь вялікімі Сьвятымі”, – пісаў пра айца В. Аношку беларускі марыянін а. Язэп Германовіч. Жыхары Альпеня, якія ведалі айца Аношку, нават праз паўстагозьдзя з вялікай пашанай і ўдзячнасьцю ўзгадвалі яго імя: “Сьвяты быў чалавек! Шчыры беларус. Такога сьвятара ў нас больш ніколі не было! Ды й ці будзе калі?”.

Прыхільнік . Выступаў за адкрыцьцё беларускіх школ. Выкладаў у школе Закон Божы і зьвяртаўся да вернікаў на беларускай мове, распаўсюджваў беларускія хрысьціянскія выданьні, вучыў вернікаў беларускім сьпевам, ладзіў для іх тэатральныя пастаноўкі і ўсяляк спрыяў росту нацыянальнай самасьвядомасьці ў тых парафіях, дзе служыў. У рапартах і справаздачах польскай паліцыі, якая пільна сачыла за любымі праявамі нацыянальнага жыцьця ў Палескім ваяводзтве, душпастырская дзейнасьць а. Вацлава Аношкі рэгулярна ўзгадвалася як прыклад “шкоднай нацыяналістычнай дзейнасьці”.

Дзейнасьць у час вайны

Айцец Вячаслаў Аношка зьяўляўся сябрам Рады створанага ў верасьні 1939 .

На пачатку нямецкай акупацыі Беларусі часта выязджаў у да свайго блізкага сябра кс. Пятра Татарыновіча і кс. , які ў той час служыў у . На плябаніі пры касьцёле разам з імі ды іншымі беларускімі каталіцкімі сьвятарамі (, , ) абмяркоўваў планы адраджэньня рэлігійнага жыцьця ў Менску і беларусізацыі набажэнстваў. Падчас паездак у Менск служыў пераважна ў лацінскім абрадзе.

Перад Вялікаднем 1944 савецкія партызаны хацелі расстраляць сьвятара, аднак за яго заступіліся мясцовыя жыхары. Таму перад прыходам Саветаў ён вымушаны быў зьехаць у Польшчу.

Паваенны лёс

У паваенны час зьяўляўся капэлянам у Сясьцёр Францішканак Сям’і Марыі ў Хыліцах і Рабэрціне пад (гміна Пясэчна, парафія Язгажэў). Увесь час імкнуўся атрымаць дазвол, каб выехаць на Захад з камуністычнай Польшчы ў які-небудзь беларускі асяродак, каб служыць беларусам. Аднак улады так і не далі яму такой магчымасьці.

У верасьні 1959 а. Вацлаў Аношка сярод іншых склаў у Варшаве свае сьведчаньні для бэатыфікацыйнага працэсу адносна Слугі Божага , біскупа Пінскага, якога добра ведаў на працягу 13 гадоў з 1918-га да яго сьмерці ў 1932 годзе.

Пахаваны на могілках у Рабэрціне, каля мясцовасьці Пясэчна, у непасрэдным суседзтве ад , на поўдзень ад яе.

Крыніцы

  1. Cardinali Paulo Giobbe. Beatificationis et canonizationis Servi Dei Sigismundi Lozinski, episcopi Minscen. et Pinsken. Positio super causae introductione. — Romae, Typis Pont. Universitatis Gregorianae, 1968. P. 268-269.
  2. Cardinali Paulo Giobbe. Beatificationis et canonizationis Servi Dei Sigismundi Lozinski, episcopi Minscen. et Pinsken. Positio super causae introductione. — Romae, Typis Pont. Universitatis Gregorianae, 1968. P. 268-269.
  3. Оношко Яков Петрович / Жертвы политического террора в СССР
  4. [Ліст Ванды Чарнэцкай-Махнач з Чыкага] // Царква, № 2(25), 2000, с. 15.
  5. Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.
  6. Вінцук Адважны. «Унія на Палесьсі»
  7. Лісты грэка-католікаў // Царква № 3-4(7-8), 1996, с. 21, 24.
  8. а. Я. Г. Мае прыяцелі — В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.
  9. Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.
  10. Да 100-х угодкаў айца Вацлава Аношкі // Царква, № 4(23), 1999, с. 12.
  11. Трагізм і загадкавасьць лёсаў. Да гісторыі беларускага каталіцкага душпастырства ў Менску // Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня, Інстытут беларусістыкі, 2006, с. 423.
  12. а. Я. Г. Мае прыяцелі — В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.
  13. Cardinali Paulo Giobbe. Beatificationis et canonizationis Servi Dei Sigismundi Lozinski, episcopi Minscen. et Pinsken. Positio super causae introductione. — Romae, Typis Pont. Universitatis Gregorianae, 1968. P. 268-272.