Тут у нас прайшоў чарговы міжнародны фэстываль гей-унд-лесбі-кіно. Напэўна, тыя, хто ў ім паўдзельнічаў, лічаць сябе дужа прагрэсіўнай часткай чалавецтва.
А дарэмна.  Ну ня можа кіно быць гома або гетэрасэксуальным. Не бывае ніякага гей-унд-лесбі, бі-, транссэксуальнага або заафілічнага мастацтва. Як не бывае хрысьціянскай паэзіі, фашыстоўскай музыкі, парнаграфічнага жывапісу і экалягічнай фатаграфіі. Бываюць ідыёты, якія блытаюць свае яйцы з божай яешняй. Мастацтва можа быць толькі цікавым або нудным, таленавітым або бяздарным; яно ці ёсьць, ці яго няма.