Урывак з будучай кнігі Пятра Карвэцкага

Аднім з членаў падпольнай групы супраціўлення Саветам на Смаргоншчыне пад кіраўніцтвам Расціслава Лапіцкага быў, між іншымі, Эдвард Сташкевіч, народжаны ў 1928 годзе ў Дэгесях парафіі Солы. Разам з групай школьнай моладзі ён быў арыштаваны ў 1950 годзе і пасля следства асуджаны (аўтар не мае пэўнасці адносна тэрміну пакарання) на 10 гадоў лагеру. Разам з ім быў асуджаны таксама Канстанты Іваноўскі з Дэгесяў (z Degiesi) (які ў час арыштавання меў 19 гадоў). З суседняй вёски Крапіўна (парафія Солы) паходзіў Збігнеў Пашкевіч, які таксама быў арыштаваны па гэтай самай справе і таксама асуджаны на лагер. Бацька Збігнева Пашкевіча – Віктар, таксама быў жаўнерам АК (псеўданім «Wilk»). Брат Збігнева – Хенрык Пашкевіч (псеўданім Rąbalski) у складзе IX Брыгады Ашмянскай АК загінуў у ліпені 1944 года пад час баёў за Вільню. У недалёкай вёсцы Івашкаўцы былі арыштаваны па гэтай самай справе іх калега Юзэф Сташкевіч (жаўнер АК, псеўданім «Kowal») і яго кузін Зыгмунт Сташкевіч.

Эдвард Сташкевіч ў 1944-1945 гг быў жаўнерам АК пад прысягай (псеўданім «Ed «). Быў ён жаўнерам у складзе пляцоўкі АК “Medryki”, камендантам якой быў пахаронжы сяржант Эдвард Шолах Edward Szołoch (псеўданім «Skiba»). Пляцоўка “Medryki” уваходзіла ў сваю чаргу ў склад Ośrodka AK “Солы”, камендантам якога быў падпаручнік Віктар Снасцін (Snastin), псеўданім «Kurek».

У сакавіку 1944 года група рэкрутаў АК пасля вайсковага шкалення пад кіраўніцтвам капітана Міхала Квакшыса (Kwakszyca) атрымала вайсковыя званні старшых стральцоў, сярод іх быў і Эдвард Сташкевіч (псеўданім «Ed «).
А ваколіцах Сол, Жупран і Астраўца актыўна дзейнічала пасля 1944 і аж да 1951 году постакаўскае падполле, у якім актыўна ўдзельнічалі вышэй узгаданыя. Усе яны ведалі адзін аднаго, бо жылі ў суседніх вёсках адной парафіі Солы. Юзэф Сташкевіч ўдзельнічаў як мінімум у замаху на дваіх камісараў — Калгушкіна і Ушакевіча ў 1950 годзе ў Дайлідках. Камісары ўтрымлівалі мясцовых сялян у адным з дамоў, выбіваючы з іх падпісанне згоды на далучэнне да калгасу. У замаху загінулі абодва камісары, а таксама адзін з жаўнераў АК – Юзэф Шумкоўскі з Валейковіч.

Несумненна, што хлопцы і дзяўчаты з групы Расціслава Лапіцкага супрацоўнічалі і з астаткамі постакаўскай партызанкі, што дзейнічала ў ваколіцах Смаргоні. Гэта былі ў тым ліку былыя жаўнеры АК – як напрыклад, Эдвард Сташкевіч з Дэгесяў і Юзэф Сташкевіч з Івашкаўцаў. Чы, таксама маючы сувязі з АК Збышэк Пашкевіч. Вельмі праўдападобна, а нават пэўна, што супрацоўнічала моладзь з баявымі групамі супраціўлення ў гэтай ваколіцы, а ў тым ліку з браццямі Карвэцкімі (называнымі Вінцулямі), з групай браццяў Багдановічаў, а таксама браццямі Чэбатуль, які выконвалі выракі смерці над камісарамі НКВД, начальнікамі Райкомаў і асабліва палымянымі актывістамі, які праводзілі найбольш брутальную калектывізацыю.

Як лічыць аўтар, менавіта гучная дзейнасць збройнага постакаўскага падполля ў ваколіцах Смаргоні ў 1948-50гг сталася нагодай да прыбыцця ў Смаргонь Расціслава Лапіцкага, які разлічваў тут працягнуь барацьбу з Саветамі. У яго родных мясцінах рух супраціву быў цалкам знішчаны і ўжо не было вялікіх шансаў на арганізаваную барацьбу.

А ў ваколіцах Сол, Гервят, Астраўца супраціўленне было ячшэ дастаткова магутным і давалася ў знакі Саветам.