Газета «Советская Сибирь» ад 28 верасня 1939 года з паведамленнем аб правядзенні сходу інтэлігенцыі горада Вільні з нагоды вызвалення Заходняй Беларусі ад польскага панавання.

На сходзе выступілі некалькі вядомых беларускіх дзеячаў. Праз колькі дзён Антон Луцкевіч і Сяргей Бусел будуць арыштаваныя органамі НКУС і неўзабаве загінуць у лагерах. Францішак Грышкевіч будзе арыштаваны ў 1944 і загіне пазней пры не да канца высветленых абставінах.