Ohne dich «Rammstein» па-беларуску.


Іду я ў сэрца пушчы, дзе

Я бачыў яе ў апошні дзень.

Цемра сьцеле вэлюм свой густы

На абшар чарнюткі і пусты,

На дарогі, што наўкол ідуць.

Боль у грудзях, болей птушак тут не пачуць.

Безь цябе мой лёс гаротны, безь цябе.

І з табою я самотны, безь цябе.

Безь цябе лятуць гадзіны, безь цябе,

А з табой стаяць хвіліны. Безь цябе…

Нерухомыя галіны,

Безжыцьцёвыя нізіны…

Цяжка, цяжка так, што не ўздыхнуць.

Боль у грудзях, болей птушак тут не пачуць.

Безь цябе мой лёс гаротны, безь цябе.

І з табою я самотны, безь цябе.

Безь цябе лятуць гадзіны, безь цябе,

А з табой стаяць хвіліны. Безь цябе…

Безь цябе… (2 разы)

Цяжка, цяжка так, што не ўздыхнуць.

Боль у грудзях, болей птушак тут не пачуць.

Безь цябе мой лёс гаротны, безь цябе.

І з табою я самотны, безь цябе.

Безь цябе лятуць гадзіны, безь цябе,

А з табой стаяць хвіліны. Безь цябе…

Безь цябе… (5 разоў)