Учора ўзяў у бібліятэцы кнігу  Аляксандра Патапава “Ватокі. Станаўленне праваслаўя і іншых рэлігійных абшчын на рагачоўшчыне”.

А.Патапаў збірае краязнаўчы матэрыял па гісторыі рэлігіі на рагачоўшчыне. Ужо пабачыла свет дзве кнігі, гэта трэццяя і ў аздабленні самая прывабная. Змест кнігі — збор розных матэрыялаў, успаміны, біяграфія, артыкулы з газет. Сам аўтар даволі шмат працаваў у Гомельскім архіве.

З артыкулаў вельмі захапляльна чытаецца “Руская праваслаўная Катакомбная Царква ў Беларусі” пра жыццё Іераманаха Фёдара Рафановіча, які быў пахаваны ў вёсцы Хізаў Рагачоўскага раёна. Толькі не зразумела аўтарства, хіба Епіскап Чарнігаўскі і Гомельскі?

Другі артыкул варты ўвагі, мінчанкі Тамары Рыгораўны Левішка, якая моцна любіць сваю вёску Фалевічы, Рагачоўскага раёна. Тут гаворка ідзе аб праваслаўных верніках 30-х гадоў і пасляваеннага часу. Як нягледзячы на камуністаў людзі сапраўды былі вернікамі. Ёсць даведкі, анкеты, пастановы з органаў, якія каралі вернікаў у 30 і нятолькі…Ёсць імя оперупаўнаважанага 1937 года Рагачоўскага РАН КВД сяржант Юркоў!!!!!!!

Ёсць цікавы матэрыял, як насельніцтва нашага края пераводзілі ў праваслаўе з уніяцтва!!!!

Асабліва зацікавілі архіўныя даведкі пра вёску Ціхінічы (царкву), як мясцовы святар скардзіўся на Аскерку, што той ігнаруе пабудову царкв, як зачыняліся касцёлы ў Азяранах, Свержні. Нешта дададзена пра Рагачоўскі касцёл…

Пра гісторыю Антушоўскага касцёла ўзята з маёй старонкі ў ЖЖ, во і мая праца спатрэбілася, толькі спасылак у аўтара няма. Тут пра Антушы трэба сказаць, вялікі дзякуй Паўлу Літвінаву, які сабраў успаміны ў Антушах. Ён першы , хто грунтоўна пачаў займацца шляхтай з Рагачоўшчыны. Яго артыкул ёсць у маім ЖЖ, таксама гэта ён напісаў пра Антушоўскі касцёл. А асаблівая падзяка жыхарам вёскі Антушы: Наталлі і і Івану Барановіч. Гэта сапраўдныя патрыёты (пра іх думаю напісаць асобны пост). Так, адышоў ад кнігі…

Пра хібы казаць няхочу!!! Кожны вырашае сам, што яму трэба. Ды яшчэ тое, што аўтар за свае грошы выдаў усе 3 кнігі. А гэта нямала… Асобая падзяка за беларускую мову, ведаю што былі кпіны. Але, але…. Пісаў чалавек, які займаецца будоўляй … Дзякуй.

Вельмі трапна напісана ў пачатку. Гэта ўзор (кніга) служэння свайму народу на тым узроўні, які захапляе аўтара!!!